Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нясьвіж: затрымалі пяцярых моладзевых актывістаў з Салігорску


Алег Грузьдзіловіч, Менск 5 лістапада ў Нясьвіжы міліцыя затрымала салігорскіх актывістаў — братоў Івана і Ільлю Шылаў, Крысьціну Самойлаву, Зьмітра Банька і Андруся Тычыну.

Маладыя актывісты ішлі па вуліцах гораду зь бел-чырвона-белым сьцягам. Гэтак юнакі адзначалі 100-годзьдзе з дня нараджэньня ў Нясьвіжы кіраўніка антысавецкага супраціву паваеннага часу Міхала Вітушкі.

Цяпер актывісты знаходзяцца ў райаддзеле міліцыі Нясьвіжу, мабільнай сувязі зь імі няма.

• “Лепшая наша моладзь знаходзіцца зараз у судах і турмах”, 19.10.2007 • У Баранавічах працягваюцца суды над моладзевымі актывістамі, 25.09.2007 • Нясьвіж, Салігорск, Баранавічы: тры партрэты падсудных маладафронтаўцаў, 17.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG