Прынамсі 10 тысяч дэманстрантаў сабраліся перад будынкам грузінскага парлямэнту ў суботу, абвінавачваючы прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі ў аўтарытарызьме і адыходзе ад дэмакратычных прынцыпаў. Учора на плошчы было каля 20 тысяч маніфэстантаў.
Сёньня мітынг на плошчы перад парлямэнтам працягваецца, дэманстранты заявілі пра намер пікетаваць таксама і іншыя адміністрацыйныя будынкі, у прыватнасьці, міністэрства ўнутраных спраў. Удзельнікі акцый пратэсту патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта і правядзеньня датэрміновых выбараў.
Учора Міхаіл Саакашвілі, выступіўшы па тэлебачаньні, адхіліў патрабаваньні апазыцыі.
Саакашвілі: “Выбары пройдуць у адпаведнасьці з Канстытуцыяй – увосень 2008 году. І прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары пройдуць у адзін час, гэта – адлюстраваньне стабільнасьці і сілы. Усё будзе адбывацца ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй, з законам, зь інтарэсамі краіны і яе стабільнасьці”.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, што дэманстрацыямі ў Тбілісі кіруюць замежныя сілы:
“Ёсьць канкрэтная расейская алігархічная сіла, якая каардынуе дзеяньні з канкрэтнай краінай, каб дэстабілізаваць сытуацыю ў Грузіі напярэдадні выбараў у Расеі... Калі людзі бачаць акцыі пратэсту, у іх зьяўляецца пачуцьцё трывогі, бо ў нас ёсьць гісторыя грамадзянскіх пераваротаў. Хачу ўсіх супакоіць. Так, як было ў мінулыя гады – такога ня будзе”.
Саакашвілі назваў вулічныя акцыі звычайнай і дапушчальнай зьявай і “кепскай імітацыяй “рэвалюцыі ружаў”.
Апазыцыянэры былі абураныя заявамі прэзыдэнта, лідэр партыі “Свабода” Канстанцін Гамсахурдзіа назваў словы Саакашвілі “прыкладам тыповай дэмагогіі ды ілжы”, да якой народ ужо прызвычаіўся за апошнія тры з паловай гады.
Давід Ушупашвілі, лідэр Рэспубліканскай партыі, выступаючы на мітынгу каля парлямэнту заявіў:
Ушупашвілі: “Пратэст будзе працягвацца да таго часу, пакуль Саакашвілі не зразумее, што народ хоча зусім не таго, чаго хоча прэзыдэнт і яго каманда. Наш пратэст працягнецца столькі, колькі неабходна, каб дасягнуць нашых мэтаў”.
Мітынгі ў Тбілісі працягваюцца, праваахоўныя арганы сілу да іх удзельнікаў ня ўжываюць. З прапановай пасярэдніцкіх паслугаў для дыялёгу паміж уладай і апазыцыяй выступіў вядомы грузінскі актор Вахтанг Кікабідзе.
Грузія будзе дамагацца вываду расейскіх вайскоўцаў з Абхазіі , 31.10.2007