Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія СМІ пра падзеі ў Грузіі


Вячаслаў Кулік, Менск Як асьвятляюць грузінскія падзеі сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі?

На сайце “БДГ-online” разьмешчаная кароткая інфармацыя са спасылкай на тбіліскага карэспандэнта расейскамоўнай газэты “Взгляд”.

Выданьне цытуе словы старшыні парлямэнту Грузіі Ніно Бурджанадзэ, якая заявіла, што “частка палітычных сілаў наўпрост атрымлівае фінансаваньне з Расеі. “Матэрыялы, якія пацьвярджаюць гэта, будуць надрукаваныя”, — адзначыла старшыня парлямэнту Грузіі.

Яшчэ ў мінулую суботу дзяржаўная газэта “Звязда” вынесла ў загаловак пытаньне — “Рэвалюцыя руж” можа паўтарыцца?”.

“Звязда” паведаміла, што “мітынг апазыцыі ў Тбілісі сабраў каля ста тысяч чалавек. Галоўны лёзунг мітынгоўцаў — “Грузія без прэзыдэнта”.

Газэта адміністрацыі прэзыдэнта “Советская Белоруссия” таксама ў суботу са спасылкай на агенцтва РИА Новости абвясьціла, што “апазыцыя пачала пікетаваць дзяржаўныя ўстановы Грузіі”.

Выданьне зьвяртае ўвагу на тое, што першы такі пікет быў арганізаваны раніцай 2 лістапада ля будынку міністэрства ўнутраных справаў.

Адзначаецца, што “прыхільнікі апазыцыі заклікалі яго супрацоўнікаў не служыць цяперашняму кіраўніцтву краіны й далучыцца да ўдзельнікаў мітынгу апазыцыі”.

Беларускае тэлебачаньне сёньня паведаміла, што грузінская апазыцыя пачала пікетаваньне дзяржустановаў: “Калі дзеяньні апазыцыі перашкодзяць нармальнай працы ўстановаў, то будуць ужытыя адпаведныя меры”.

БТ таксама распаўсюджвае інафрмацыю, што “апазыцыянэры маюць намер працягнуць мітынг перад будынкам парлямэнту”.

Інфармацыйныя дзяржаўныя сайты ігнаруюць сёньня апэратыўныя паведамленньні з Тбілісі.

Да прыкладу, БелТА не абнаўляе паведамленьне пра пікет ад 11-й гадзіны ўчорашняга дня.

Тады была спасылка на заяву прадстаўніка Аб’яднанай камуністычнай партыі Грузіі Тэмура Піпіа. У Менску на міжнароднай сустрэчы камуністычных і рабочых партыяў ён заявіў, што нібыта “левыя сілы Грузіі выступаюць супраць уплыву ЗША ў Грузіі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG