Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox populi: “Маршы паўсюль праводзяцца — і ў Нямеччыне, і ў Францыі”


Міхал Карневіч, Горадня Што вы думаеце пра Сацыяльны й Эўрапейскі маршы, якія адбыліся ў Менску? Ці варта праводзіць падобныя мерапрыемствы? З такім пытаньнем да мінакоў на вуліцах Горадні зьвяртаўся наш карэспандэнт.



Хлопец: “Павінны такія акцыі праводзіцца, каб засьведчыць, што ў нашай краіне існуе апазыцыя, каб паінфармаваць людзей гэтак пра тое, што адбываецца ў краіне. А то нас усіх заціснулі...”

Хлопец: “Няма сэнсу іх ладзіць”.

Карэспандэнт: “Чаму вы так лічыце?”

Хлопец: “А які ў гэтым сэнс? Улада нас задавальняе”.

Ягоны сябра: “Нашы людзі звыкліся моўчкі жыць, іх усё задавальняе, таму й няма сэнсу праводзіць такія акцыі”.

Карэспандэнт: “Толькі з той прычыны, што ўсе баяцца?”

Хлопец: “У нас толькі масавасьць адыгрывае значную ролю. А тое, што яны выйшлі, некалькі тысяч, гэтым нічога не дамогуцца. Калі выступаць, то выступаць трэба ўсёй краіне. А так гэта нічога ня дасьць, пакуль у нас такая ўлада”.

Спадар: “Ды ўсё гэта бяз сэнсу. Я ўчора паглядзеў, што яны робяць... Хаос, б’юцца, міліцыя іх расьцягвае. Ай, гэта бяз сэнсу, нічога яны не даб’юцца”.

Спадар: “Я думаю, патрэбна — каб хоць нешта зьмяніць у лепшы бок”.

Хлопец: “Мяркую, ня варта гэтага рабіць. У нас прэзыдэнт праводзіць добрую палітыку, і гэтым яны яго ня зломяць, ён іх раздушыць. Гэта ўжо засьведчылі выбары, таму ўсе гэтыя маршы бессэнсоўныя”.

Спадар: “Ну, ня ведаю, можа, і ёсьць ад іх плён. Але льготы трэба людзям вярнуць. Маршы паўсюль праводзяцца — і ў Нямеччыне, і ў Францыі, бо трэба сваіх правоў дамагацца”.

Дзяўчына: “Наконт палітыкі я нічога не магу сказаць, бо я толькі працую, а ў гэтым нічога не разумею”.

Спадар: “Я падтрымліваю марш, паколькі лічу, што льготы адмянілі няправільна. Сэнс ёсьць у такіх маршах, трэба дамагацца свайго”.

Спадар: “Думаю, што няма ніякага сэнсу. Ну што прыносяць гэтыя маршы?”

Спадар: “Думаю, няма сэнсу, як у сьценку гарохам: стукнула й адляцела. Пакуль да кожнага чалавека ня дойдзе, нічога ня будзе. Пакуль Лукашэнка будзе пры ўладзе — нічога ня будзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG