Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Баляслаў Дубаневіч


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ДУБАНЕВІЧ Баляслаў Антонавіч, нар. 1903 у в. Стахі Даўгінаўскай вол. Вялейскага павету Віленскай губ., беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адук., селянін на аднаасобнай гаспадарцы ў в. Стахі. Арыштаваны 28.01.27. Асуджаны 28.09.17 калегіяй ОГПУ за кантрабанду, шпіянаж на карысьць Польшчы паводле арт. 58-6, 9 КК РСФСР на 10 гадоў ППЛ у Салавецкія ляг. 92.05.30 справу пераглядала Пpакуpатуpа РБ. КГБ РБ 33772-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” будуць друкавацца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы будзем узгадваць адно імя, успамінаць пра адно жыцьцё, расказваць пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG