Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкрадальнікі вызвалілі багдадзкую карэспандэнтку Радыё Свабода


Радыё Свабода Карэспандэнтка Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа, выкрадзеная каля двух тыдняў таму ў Багдадзе, была вызваленая.

Джумана Аль-Абайдзі, 29-гадовая супрацоўніца Ірацкай службы Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа, была выкрадзеная 22 кастрычніка сёлета, калі накіроўвалася на інтэрвію. Яе кіроўца быў знойдзены застрэленым на дарозе.

Сёньня прэзыдэнт РС / РСЭ Джэф Гедмін выступіў з заявай, у якой выказаў палёгку з прычыны таго, што гісторыя з выкраданьнем Джуманы завяршылася. Сп. Гедмін дадаў, што такія журналісты, як Джумана, рызыкуюць сваім жыцьцём кожны дзень. Ён назваў іх “адданымі журналістамі, адважнымі людзьмі і патрыётамі Іраку”.

Ад імя РС / РСЭ прэзыдэнт Гедмін падзякаваў уладам Багдаду і журналісцкім арганізацыям, у тым ліку Камітэту абароны журналістаў і “Рэпартэрам бязь межаў” за іх падтрымку ў справе вызваленьня карэспандэнткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG