“Перад тым як мы прыйшлі да сядзібы БНФ, хтосьці, хутчэй за ўсё, адзін з удзельнікаў форуму, выслаў да дзьвярэй дарожку зь сьвежых нумароў газэты “Таварыш”. Верагодна, ён хацеў такім чынам выказаць сваё стаўленьне да камуністычных ідэй. Аднак “Таварыш” – гэта незалежная газэта, таму, калі людзі пачалі таптацца па газэце, мы пастараліся як мага хутчэй усё прыбраць. Гэты інцыдэнт да ўласна форуму і яго арганізатараў ня мае ніякага дачыненьня”, сказаў Павал Севярынец.
У Менску прайшоў антыкамуністычны форум, “Наша Ніва”, 3.11.2007
У Менску прайшоў антыкамуністычны форум, “Наша Ніва”, 3.11.2007