Карэспандэнтка: "Ці чулі вы, што будзе праводзіцца рэформа жыльлёва-камунальнае гаспадаркі?"
Спадар: "Не-не, нічога ня чуў".
Спадарыня: "Ня чула. Як будуць рэформы, тады й даведаемся!"
Спадар: "Я пра гэта ўпершыню чую, хаця ўвогуле лічу сябе інфармаваным чалавекам".
Спадарыня: "Не, я асабіста нічога ня чула пра гэта. Ня ведаю, дзе пра гэта гаварылася. Але пытаньне пра тое, што рэфармаваць ЖКГ трэба, ляжыць на самай паверхні. Чамусьці гэтага не заўважаюць. Вось, да прыкладу, я штомесяц плачу грошы на капрамонт. Гэты капрамонт у нашым пад’езьдзе давялося выбіваць з такімі цяжкасьцямі! Да Менску дайшлі са скаргамі. І тое, каб ня выбары наперадзе, то наўрад ці дамагліся б! Але кожны месяц па 14 тысяч з кожнае кватэры – шалёныя грошы! А нам усё цьвердзяць, што мы яшчэ за кватэру мала плацім!”
Карэспандэнтка: "Як, на вашую думку, можна палепшыць працу жылкамунгасу, бо цяпер на яе дужа шмат нараканьняў?"
Спадар: "Трэба пусьціць у гэтую сфэру прыватніка. Тады кошт паслугаў будзе адпавядаць іхнай якасьці. Да прыкладу, каб уборку ў пад’ездах рабілі невялікія прыватныя фірмы. А цяпер гэтым займаюцца дворнікі – тыя самыя работнікі ЖКГ. Гэтыя людзі звычайна выпіваюць, працаваць ідуць за капейкі і насамрэч працуюць ад бутэлькі да бутэлькі."
Карэспандэнтка: "Вось, да прыкладу, у вас асабіста ёсьць прэтэнзіі да працы ЖКГ?
Спадарыня: "Так! У нас стаяць лічыльнікі халоднай і гарачай вады. А ў жыроўцы асобная графа на аплату: "Вада для жывёлы". Так, у нас ёсьць сабака, але ж яна п’е з таго самага крану, ніяк іначай! Ці вось лямпачкі не гараць у пад’езьдзе. Я, да прыкладу, хадзіць у цемры не люблю, і лямпачкі ўвесь час укручваю і там, і звонку, перад дзьвярыма. А домакіраўніцтва нашае ніколі ня бачыць, што лямпачкі перагарэлі. І ўвесь час толькі кажуць: "А што мы зробім? Наша ЖКГ дужа бедная. Таму мы так і жывем".
Карэспандэнтка: "А ці не маглі б вы прапанаваць што-небудзь такое, каб сыстэма ЖКГ не была такая ўжо бедная і навучылася б калі не зарабляць, дык хаця б эканоміць грошы?"
Спадар: "Прапанаваць магу шмат што. Вось каб у кватэрах было цёпла і мы ня грэлі дарма паветра, трэба зрабіць як на Захадзе. Там нідзе няма вялікіх цеплатрасаў – труб, па якіх у дамы ідзе цяпло ды дарма грэе паветра. Там у кожным доме ёсьць кацельня, кацёл газавы, які ацяпляе гэты дом".
Карэспандэнтка: "Кажуць, што рэформа ЖКГ якраз і закране сыстэму абслугоўваньня кватэр і дамоў. Калі кожны асобны дом будзе зьбіраць пэўныя сродкі на свае ўласныя патрэбы, і будзе распараджацца імі самастойна, а не празь нейкія дзяржаўныя структуры, ці дазволіць гэта вырашыць нейкія наяўная праблемы?"
Спадар: "Як мне здаецца, дамы ў гэтым сэнсе бываюць розныя. У адных жывуць пэнсіянэры, якія атрымліваюць нішчымную пэнсію. І яны ўтрымліваць свой дом на гэтыя капейкі наўрад ці змогуць. Ім, бясспрэчна, неабходная дапамога дзяржавы. А ёсьць дамы, дзе жывуць маладыя людзі, якія добра зарабляюць. Вось яны маглі б частку сваіх прыбыткаў выдаткоўваць на ўтрыманьне дому, у якім жывуць. Вось такое магчыма".
Спадарыня: "Я думаю, тое, што не належыць дзяржаве, заўсёды будзе на нейкіх задворках. Улады будуць ігнараваць нашыя патрэбы".
Камэнтуе грамадзкі рэдактар тыдня Валянціна Кудлацкая:
“Тое, што рэформа жыльлёва-камунальнай гаспадаркі насьпела, разумеюць сёньня ўсе. І ўлады, і самі людзі. Аднак апошнія, мяркуючы паводле апытаньня, дакладна ня ведаюць пра сутнасьць і наступствы пераменаў. І галоўнае – што яна, рэформа, прынясе чалавеку. Таму ў іх ёсьць сумненьні ў станоўчых выніках. Бо людзі, найперш, неінфармаваныя.
Яшчэ да гэтага я дадала б савецкі мэнталітэт: маўляў, дзяржава давала і раней, і цяпер так будзе. Аднак не – цяпер так ня будзе.
Тое, што й людзі не гатовыя ў поўнай меры ўзяць адказнасьць за тое, каб жыць камфортна, гэта таксама адна з праблемаў.
Тут двухбаковы інтарэс: дзяржавы і ўласьнікаў жытла. Дзяржавы – бо калі дом, кватэры будуць мець гаспадара, то й адносіны да ўласнасьці стануць адпаведныя. Што да інтарэсу ўласьнікаў жытла, то пры зьмяненьні формы кіраваньня ў іх ёсьць магчымасьць разумна скіраваць фінансавыя рэсурсы на неадкладныя й імі ж вызначаныя патрэбы.
Дзяржава, да таго ж, часткова пазбавіцца вялікага ўціску на бюджэт, бо камунальная гаспадарка – гэта вельмі вялікія сёньня выдаткі”.