Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: ці пойдуць менчукі на Сацыяльны марш?


Вячаслаў Кулік, Менск У нядзелю 4 лістапада ў Менску адбудзецца Сацыяльны марш. Што ведаюць пра акцыю менчукі? Ці будуць у ёй удзельнічаць?

Карэспандэнт: “Ці чулі вы пра Сацыяльны марш? Ці будзеце ў ім удзельнічаць?”

Спадар: “Ня маю зьвестак. Першы раз чую пра яго. Але што ўрэшце гэты марш зьменіць? Нічога”.

Спадар: “Па-першае, ня чуў. А, па-другое, у мяне ёсьць свая праца, і я цалкам заняты. Зусім не застаецца часу на іншае”.

Спадарыня: “Не, я пакуль ня чула. Чытаю “Советскую Белоруссию”. У ёй пра гэта яшчэ не паведамлялі”.

Юнак: “Я вельмі паважаю апазыцыю. Сацыяльны марш — гэта марш апазыцыі”.

Юначка: “Так, я чула пра марш. Але калі ён будзе, ня ведаю. Хаця асабіста я супраць адмены льготаў. Але пакуль мяне гэта мала тычыцца, то, напэўна, ня буду ўдзельнічаць у маршы”.

Юнак: “Я не пайду, бо лічу, што марш будзе безвыніковым. Сваё меркаваньне людзям трэба было выказваць на выбарах”.

Юнак: “Пра марш я чуў, але наўрад ці пайду, бо пасьля будуць вялікія праблемы ва ўнівэрсытэце. Я з гэтым ўжо сутыкаўся”.

Спадарыня: “Не пайду! Там б’юцца! Можна застацца без галавы!”

Юнак: “Сацыяльны марш? Нічога ня чуў. Ці буду ўдзельнічаць? Хацеў бы, бо гэта вельмі важна для мяне і маёй сям’і. Я нядаўна закончыў вучыцца. І што маю? Нічога! Яшчэ нейкія льготы адмянілі”.

Карэспандэнт: “Ці чулі вы пра Сацыяльны марш? Ці прыйдзеце?”

Юнак: “Чуў, аднак я ў ім удзельнічаць ня буду. Ня веру, што ў нашай краіне ёсьць нацыя. Я ня веру ў нашу краіну. Вось і ўсё”.

Спадар: “У газэце “Народная воля” было паведамленьне пра Сацыяльны марш. Я пэнсіянэр, карыстаюся льготамі, і мяне турбуе, што нехта прымае вельмі непрадуманыя рашэньні. Буду актыўна ўдзельнічаць у гэтым маршы”.

Спадар: “Чуў пра марш. Але ўдзельнічаць ня буду. Ёсьць што губляць. А згубіць пры нашай уладзе вельмі проста. А ўвогуле, падтрымліваю патрабаваньні маршу. Ну, а калі на іншых акцыях будуць вылучацца больш сур’ёзныя патрабаваньні — абавязкова выйду!”

Віктар Івашкевіч: “На маршы трэба выкарыстоўваць розныя фарматы”, 1.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG