Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру "Свабоды" – літаратарка Анка Ўпала


Радыё Свабода Сёньня госьцяй "Начной Свабоды" будзе маладая літаратарка з Магілёва, што хаваецца за псэўданімам Анка Ўпала. Яе творы на гэтым тыдні гучаць у "Начной чытанцы". Між іншага яна пракамэнтуе выказваньні жыхароў Горадні, якая распавядуць, што адметнага ведаюць пра Магілёў.

У "Начных досьледах" – працяг інтэрнэтнай тэмы. Сёньня пра тое, як прадстаўленыя ў сеціве беларускія дзяржаўныя і апазыцыйныя структуры? Адначасова жыхары Менску скажуць, сайты якіх апазыцыйных партыяў яны наведваюць, а гамельчукі – ці заходзяць на сайт Аляксандра Лукашэнкі.

Апрача таго, у "Начной Свабодзе" рэпартаж з адкрыцьця выставы пра місію гуманітарнай дапамогі ААН, якая дзейнічала ў Беларусі пасьля вайны, аповеды пра вынікі міжнароднага пленэру ў Горадні і пра стварэньне ў Італіі мастацкага фільму аб гісторыі Вікі Мароз, а таксама інтэрвію з Алесем Камоцкім з нагоды выхаду ягонай новай кнігі “Глыбіня дажджу”.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Троіца", а ў "Начной чытанцы" будуць гучаць казкі для дарослых Анкі Ўпалы.

Пасьля 23-й гадзіны: чарговы "Абед у Івянцы" Ягора Маёрчыка, у перадачы "Беларуская Атлянтыда: без бар''ераў" размова пра Надбужанскі край, у "Беларускім замежжы" аповед пра адзначэньне Дзядоў у дыяспары, у "Паштовай скрынцы 111" агляд вашых лістоў на "Свабоду".

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG