Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Менску мяса даражэйшае, чым у суседніх сталіцах?


Алег Грузьдзіловіч, Менск Агляд некаторых публікацый у недзяржаўным друку 1 лістапада

Дзе даражэй харчавацца: у Менску ці Маскве, Кіеве, Вільні ды Варшаве? Журналісты “Комсомольской правды” параўналі кошты на прысмакі і алькаголь. Ірына Козьлік:

“Мы ўзялі ўсе сталіцы краінаў-суседзяў. Параўналі кошты. Аказалася, што як ні даражэлі малако і сыры, у нас яны пакуль таньнейшыя. Затое алей, мяса і каўбасы таньнейшыя ў краінах Эўразьвязу, а гарэлка самая танная ў Беларусі”.

Чарговы нумар газэты “Вольны горад”, якая выходзіць у Крычаве, падымае тэму адказнасьці за парушэньні дэмакратычных нормаў і перасьлед актывістаў апазыцыі. Рэдактар газэты Сяргей Няроўны.

“Гэты артыкул даслалі з Клімавіцкай старонкі. У ім аўтар распавядае пра рэфэрэндум 1996 году, калі Лукашэнка атрымаў царскія паўнамоцтвы і шмат людзей дапамагалі гэтыя паўнамоцтвы захаваць, утрымаць. Кагосьці дзеля гэтага пазбавілі волі, кагосьці звольнілі з працы. Усё было. Прыкладам, аўтар згадвае, што было ў Клімавічах у 2001 годзе, дае хроніку. Атрымліваецца напамін тым людзям, якія ўсё гэта нарабілі, што зьвесткі пра іхныя ўчынкі захоўваюцца і прыйдзе час, калі давядзецца несьці адказнасьць”.

У газэту “Бабруйскі кур’ер” прыйшоў па дапамогу чытач. Незвычайнасьць сытуацыі ў тым, што журналістам недзяржаўнага выданьня паскардзіўся чэмпіён Савецкага Саюзу. Кажа Віктар Качан.

“Яшчэ ў нас цікавы сацыяльны артыкул. Чэмпіён СССР па боксе жыве ў гарадзкіх трушчобах. Гэта тытуляваны баксёр, інвалід другой групы па зроку Віктар Шаленка. Некалькі гадоў таму яму далі кватэру на вуліцы Сацыялістычнай, але гэтаму будынку болей за два стагодзьдзі, ён знаходзіцца ў аварыйным стане”.

Журналісты зьвярнуліся да кіраўнікоў гораду, каб тыя дапамаглі вэтэрану спорту і ягоным суседзям правесьці рамонт ў старым доме. Але пакуль атрымалі толькі такі адказ: дзешавей пабудаваць новы дом, чым адрамантаваць гэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG