Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвер на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны. У чацьвер на "Свабодзе" – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру серады ад 18.00. 06.30 * "Паштовая скрынка-111” – лісты на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. 06.45 * “Падарожжа “Свабоды” – вёска Дуброва Маладэчанскага раёну.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР:

* Рэакцыя ізраільцян на нібыта завершаны скандал з выказваньнямі Лукашэнкі пра габрэяў ды інтэрвію з Паўлам Якубовічам

* У Менску пачынаецца І зьезд навукоўцаў Беларусі. Удзел у ім возьмуць 2,5 тысячы чалавек. Згодна з прэс-рэлізам, дэлегаты зьезду прааналізуюць выкананьне праграмных дакумэнтаў, “накіраваных на дасягненьне інавацыйнага разьвіцьця нацыянальнай эканомікі і падвышэньня яе канкурэнтаздольнасьці на рэгіянальных і глябальных рынках”. Аднак многія аўтарытэтныя прадстаўнікі беларускай навукі называць форум няйначай, як “прапагандысцкім шоў”.

* У Віцебску жорстка зьбіты сын аднаго з гіпатэтычных”Міронаў”, да якіх РНЕ зьвярталася з пагрозамі. Аднак, як і раней, пракуратура ня хоча пачынаць расьсьледаваньне.

* Міні-інтэрвію з тыднёвай грамадзкай рэдактаркай “Свабоды” Валянцінай Кудлацкай

* Бліц-аналіз: адказ прадпрымальнікаў на апошні ўказ прэзыдэнта

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 18.30 * Падарожжа “Свабоды” – абеды ў Івянцы зь Ягорам Маёрчыкам 18.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага. 19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 19.30 * Беларускае замежжа – Ці маюць Дзяды месца ў жыцьці маладых беларусаў за мяжой? 19.45 * Паштовая скрынка-111 – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. 20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 20.30 * Падарожжа “Свабоды” – абеды ў Івянцы зь Ягорам Маёрчыкам 20.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага. 21.30 * Беларускае замежжа – Ці маюць Дзяды месца ў жыцьці маладых беларусаў за мяжой? 21.45 * Паштовая скрынка-111– Агляд лістоў слухачоў. 22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар 23.00 * Падарожжа “Свабоды” – абеды ў Івянцы зь Ягорам Маёрчыкам 23.15 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага. 23.30 * Беларускае замежжа – Ці маюць Дзяды месца ў жыцьці маладых беларусаў за мяжой? 23.45 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў слухачоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG