Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: суд апраўдаў лідэра прадпрымальнікаў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня судзьдзя Пінскага гарадзкога суду Сяргей Бязручка пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу на Аляксандра Васільева — мясцовага лідэра прадпрымальнікаў.

Адразу пасьля суду Аляксандар Васільеў паведаміў “Свабодзе”:

“Прычынай гэтага стала тое, што ад пачатку не было падставаў затрымліваць мяне і складаць пратакол. Сёньня ў суд прыйшлі людзі з рынку, якія пра гэта сьведчылі. І судзьдзю нічога не заставалася, як прыняць рашэньне аб адсутнасьці складу парушэньня ў маіх дзеяньнях”.

Сёньня было другое судовае паседжаньне. На першым, 24 кастрычніка, Аляксандра Васільева вінавацілі ў арганізацыі 2 кастрычніка не санкцыянаванага ўладамі сходу на калгасным рынку ў Пінску, а таксама ў закліку ўдзельнічаць у страйку прадпрымальнікаў.

Судовае паседжаньне 24 кастрычніка доўжылася пятнаццаць хвілінаў і спынілася, бо спатрэбіліся дадатковыя сьведкі.

Аляксандру Васільеву 39 гадоў. Ён зьяўляецца сябрам аргкамітэту ў стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.

Сёлета за ўдзел у грамадзкіх акцыях пратэсту Аляксандра Васільева арыштоўвалі на 5, 7 і 15 сутак.

• В.Гарбачоў: “У страйку ўдзельнічаюць 30 000 прадпрымальнікаў”, 2.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG