Як піша ізраільская газэта Ha’aretz, Спадар Якубовіч падчас сустрэчы ў МЗС Ізраілю заявіў, што словы кіраўніка Беларусі аб габрэйскім народзе трэба разглядаць, як “жартаўлівыя, несур''ёзныя”, якія “не адлюстроўваюць яго стаўленьне да габрэяў”. Якубовіч перакананы, што заявы Лукашэнкі зробленыя 12 кастрычніка падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў, “можна расцэньваць як заўгодна, але не як антысэміцкія”. Паводле галоўнага рэдактара “Советской Белоруссии," Аляксандар Лукашэнка "быў зьняважаны такімі абвінавачваньнямі”.
Нагадаем, што 12 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх рэгіянальных СМІ кіраўнік Беларусі заявіў:
“Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было ўвайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта быў у асноўным габрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць”.