Судзьдзя Алена Церахава прысудзіла Зьмітру Якаўлеву шраф на адну базавую велічыню (31 тысяча рублёў) за тое, што ўчора ён прайшоў дзясятак крокаў з разгорнутым бел-чырвон-белым сьцягам.
Паводле міліцэйскага пратаколу, гэта адбылося на аўтастаянцы каля вёскі Паляі, куды дваццаць сем жыхароў Віцебску прыехалі, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінізму.
На месцы іхнага расстрэлу паставілі мэмарыяльны крыж, але гэтую падзею міліцыянты не палічылі грамадзкай акцыяй. Яны вырашылі, што пад азначэньне “несанкцыянаваны пікет” больш падыходзіць тое, што ўдзельнікі жалобнай імпрэзы разгарнулі нацыянальныя сьцягі, каб дайсьці да месца масавых расстрэлаў.
На здымку: Зьміцер Якаўлеў
Зьміцер Якаўлеў упершыню браў удзел у такой імпрэзе. Учорашнія патрабаваньні міліцыянтаў згарнуць сьцягі ён лічыць незаконнымі, а пастанову суду пра штраф на 31 тысячу — несправядлівай.
“Паклікалі мяне знаёмыя, каб разам паставіць крыж, ушанаваць памяць продкаў. І я быў вельмі зьдзіўлены, што міліцыянты так зацікавіліся намі. Я мяркую, што гэта не правапарушэньне — сьцяг сваёй краіны, якому сотні гадоў, патрымаць у руках. Пакажэце мне закон, згодна зь якім я ў лесе не магу стаяць са сьцягам. Што тут такога?” — пытаецца Якаўлеў.
Сёньня ў судзе Віцебскага раёну судзяць яшчэ аднаго ўдзельніка ўчорашняй жалобнай акцыі, Сяргея Каваленку.
6 лістапада тамсама будуць судзіць Сяргея Белазеку — апошняга зь пяцёх учорашніх затрыманых, на якіх міліцыянты склалі пратакол — нібыта за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі ў грамадзкім месцы, на аўтастаянцы пры дарозе.
Радыё Свабода
Віцебск: Дзяды адзначылі ў пастарунку і ў судзе, 30.10.2007
Віцебскія актывісты ўсклалі кветкі на месцы масавых расстрэлаў, 28.10.2007
Віцебскія актывісты ствараюць альтэрнатыўную "Лінію Сталіна", 30.06.2007
Віцебск: БНФ прапануе ўшанаваць памяць ахвяраў рэпрэсій, 23.05.2007