Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС вывучае просьбу аб сустрэчы з С. Бэльхасэн


Алесь Дашчынскі, Менск У Беларусі трэці дзень знаходзіцца прэзыдэнтка Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сугайр Бэльхасэн. Яна заявіла, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі зьяўляецца найбольш напружанай у рэгіёне. Мэта яе місіі — падтрымаць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі і вывучыць умовы ўтрыманьня пад вартай і выпадкі жорсткага абыходжаньня ў зьняволеньні.

Сугайр Бэльхасэн выказала пажаданьне сустрэцца з прадстаўнікамі чатырох міністэрстваў — юстыцыі, інфармацыі, замежных і ўнутраных справаў.

Аднак пакуль улады не далі згоды — хоць у амбасадзе Беларусі ў Францыі сказалі, што зрабілі ўсё магчымае для арганізацыі сустрэчы ў Міністэрстве замежных справаў.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў сказаў:

“Мы ведаем пра гэты візыт. Просьба аб сустрэчы ў МЗС сапраўды накіроўвалася ў наш адрас. Цяпер гэтая просьба вывучаецца. Ці адбудзецца гэтая сустрэча будзе залежыць ад працоўнага графіку пэўных супрацоўнікаў і кіраўнікоў міністэрства”.

• АС.Бэльхасэн прыехала падтрымаць грамадзянскую супольнасьць Беларусі, 29.10.2007

• Сугайр Бэльхасэн сустрэлася з гарадзенскімі актывістамі, 30.10.2007

• Ці могуць візыты міжнародных праваабаронцаў палепшыць права ў Беларусі?, 30.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG