Як можна пражыць на 17 тысяч заробку? Газэта “Народная воля” зьмяшчае артыкул журналісткі Марыі Эйсмант, якая праверыла ліст ў рэдакцыю маладой працаўніцы са Жлобінскай фабрыкі сувэнірных вырабаў. Мінулы жнівень быў для дзяўчыны першым працоўным месяцам. Вынік “жніва” – усяго 17 тысяч рублёў заробку. Кажа Марыя Эйсмант.
“Адна працаўніца распавяла, як два гады таму, калі на Беларускім мэталюргічным заводзе было дрэннае становішча, у Жлобін прыяжджаў Аляксандр Лукашэнка. Яны тады малілі Бога, каб Лукашэнка да іх таксама заехаў, але не дапамагло. У выніку на БМЗ заробкі паднялі, хаця яны і без таго былі добрыя, а жанчыны як атрымлівалі па 200 тысяч, гэтак і атрымліваюць”.
Дзе будуць лячыцца супрацоўнікі і вэтэраны КДБ Берасьця пасьля закрыцьця ведамаснай паліклінікі на вуліцы Карла Маркса? Гарадзкая газэта “Брестский курьер” прадбачыць складанасьці ў звычайных паліклініках гораду. Яны не разьлічаныя на дадатак, які аказаўся вельмі важкім, кажа рэдактар газэты Мікалай Аляксандраў.
“Мы правялі выведку і аказалася, што ў гэтай паліклініцы, якая дзейнічае болей за 40 гадоў, абслугоўваюцца зараз каля 8 тысяч чалавек. Гэта супрацоўнікі КДБ, памежных войск, мытні, чальцы іхных сем’яў, вэтэраны сілавых ведамстваў.”
Як жыхары Бабруйску абыйдуцца без “Перамогі”?
Журналіст тыднёвіка “Бабруйскі кур’ер” Віктар Качан апавёў пра галоўную мясцовую навіну бліжэйшага нумару газэты.
“Кінатэатар чарговы ў нас зачыніўся – “Перамога”. За апошнія 14 год гэта ўжо чацьвёрты кінатэатар зачынілі. Цягам месяцу будзе канчатковае рашэньне адносна лёсу будынка. Такім чынам, з шасьці кінатэатраў у горадзе засталося толькі два”.
Выданьне аналізуе, як цяпер выкарыстоўваюць тыя будынкі, а таксама інфармуе пра рашэньне Міністэрства культуры Беларусі: паводле яго, на горад са 150-тысячным насельніцтвам дастаткова аднаго кінатэатра.