Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 30 кастрычніка


Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд беларускага сеціва

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінны рэгістравацца як СМІ. Гэтая навіна выклікала камэнтары на форуме .

Sargon0306: “Усе проста пойдуць у зону com ці ru... Тады ўвесь Байнэт будзе складацца з сайту АГЛ і «СовБелии»...

«А аб''явы на слупах больш за 199 штук таксама павінны асобна рэгістравацца?»

Josef Švejk адказвае: “Не, яны павінны быць надрукаваны толькі на гербавым блянку і расклеены ў спэцыяльна выдзеленых месцах. А парушальнікам — штраф. Я прапаноўваў гэта яшчэ ў 1982 годзе».

Иеху: “Нідзе ў сьвеце СМІ наогул не ліцэнзуюцца, тым больш у інтэрнэце».

Капsуль: “Ён сам хіба зразумеў, што нагаварыў? Усе дакладна пойдуць з Байнэту».

Блогер Яўген Ліпковіч ва працягвае змагацца за справядлівасьць. Нагадаю, што ў Менску цяпер немагчыма набыць абястлушчаны кефір, які ўжываецца хворымі на цукроўку. У Ліпковіча пасьля зносінаў з рознымі інстанцыямі нават нарадзіўся афарызм: «Сацыяльна арыентаваная дзяржава — гэта там, дзе вам могуць толькі паспачуваць». Карыстаючыся з паездкі Паўла Якубовіча ў Ізраіль, дзе ён заўтра павінен адказваць на пытаньні чытачоў газэты «Курсор», Яўген Ліпковіч наладзіў флэш-моб у Сеціве, прапануючы дасылаць на мэйл газэты kursor.online@gmail.com тэкст, у якім між іншага гаворыцца: «Паважаны Павал Ізотавіч! У Менску зьнік з продажу абястлушчаны кефір. Менавіта кефір з 0.05% тлушчу. Як высьветлілася, беларуская малочная прамысловасьць адмаўляецца яго вырабляць. Прычым гэта адбываецца прама цяпер... Нам няма да каго зьвярнуцца: Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка выбівае для краіны танны газ; Міністэрства сельскай гаспадаркі патрабуе заяўку на кефір, а Гарупраўленьне спажывецкім рынкам Менску сьцьвярждае, што паслала тысячы заявак у Мінсельгаспрад; Дэпартамэнт цэн Мінэканомікі адмаўляецца падымаць кошты на абястлушчаны кефір, спасылаючыся на тое, што ў нас сацыяльная дзяржава і цэны павінны быць нізкія. Але такога кефіру няма ў продажы ў Менску. Паважаны Павал Ізотавіч, уся надзея толькі на вас. Зараз на Вас уважліва глядзяць мільёны людзей са спадзяваньнем і сумненьнямі! Жыве Беларусь!”

Ва ўласным дзёньніку занатаваў: “Сёньня маю маршрутку каля Севастопальскага парку спынілі кантралёры, запатрабавалі ў пасажыраў квіткі, атрымалі ў адказ іх недаўменныя позіркі "якія яшчэ квіткі?", пасьля чаго адабралі ў вадзіцеля пуцявы ліст і паабяцалі яму паўторнае спатканьне з усімі наступствамі на канцавым прыпынку. Так яму і трэба ”.

Алесь Васількоў піша на : «Летам зь ініцыятывы мясцовага аддзяленьня Руху "За Свабоду" адбываўся пленэр мастакоў, якія імкнуліся зафіксаваць найбольш каштоўныя ў культурным пляне будынкі і куткі гістарычнай часткі гораду. З-за боязі, што і іх неўзабаве ўлады зьнясуць… І вось гарадзенскі выканкам у адказ на выпад "нячэсных" мастакоў вырашыў наладзіць свой пленэр, які пачаўся 23 кастрычніка і будзе працягвацца да 1 лістапада. За гэты час 17 майстроў пэндзлю павінны прадставіць па дзьве карціны, якія потым застануцца ў Горадні. Хоць за гэтыя 10 дзён можна намаляваць усю гістарычную частку старажытнага гораду. "Нячэсным", каб гэта зрабіць, спатрэбіўся усяго адзін дзень».

На сямі цудаў Меншчыны адбываецца галасаваньне наведнікаў на вызначэньня найбольш значнага цуда. Усяго выстаўлена звыш 40 помнікаў даўніны, а на сёньняшні дзень найбольшую колькасьць галасоў набралі касьцёл у Будславе — 660 галасоў, Троіцкі касьцёл у Беніцы — 610, касьцёл Узьдзьвіжаньня сьв. Крыжа ў Вілейцы — 584 галасы.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG