Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску сканфіскавалі 400 асобнікаў "Народнай Волі"


Радыё Свабода

Недалёка ад чыгуначнага вакзала міліцыянты затрымалі чальцоў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Емельянава і Алеся Пазьняка, якія забіралі з камэры захоўваньня газэты, перададзеныя зь Менску.

У Чыгуначным райаддзеле ў затрыманых узялі тлумачэньні. У неафіцыйнай размове міліцыянты патлумачылі, што яны шукаюць друкаваную прадукцыю, выдадзеную да "Сацыяльнага маршу".

Знайшоўшы ў пакунку апошнія нумары "Народнай Волі", супрацоўнікі міліцыі вырашылі сканфіскаваць і гэтую газэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG