Назва конкурсу “Свабода гэта ...” перафраз назову эсэ пісьменьніка Ўладзімера Арлова “Незалежнасьць – гэта...”, створанага ў 1990-м годзе. У сваім выступе Ўладзімер Арлоў згадаў каталіцкага сьвятара Казімера Смульку, у якога заўсёды працаваў радыёпрымач, наладаваны на беларускую службу “Радыё Свабода”. Сьвятар вельмі баяўся прапусьціць навіну пра тое, што Беларусь сталася вольнай. Далей Уладзімер Арлоў:
“Казімер Смулька памёр у 1965 годзе, не дачакаўшыся гэтай навіны. Мы яе дачакаліся. І хоць гэта Беларусь не зусім такая, пра якую мы марылі, мяркую у нашых сілах зрабіць яе такой, якая пакуль што нам сьніцца”.
На здымку: Уладзімер Арлоў
Ад сябе Ўладзімер Арлоў падараваў пераможцу сваю новую кнігу “Імёны Свабоды”. Аўтар слогану “Свабода – гэта жыцьцё бяз страху” Віталь Вінаградаў:
“На жаль, у нас у Беларусі людзі прыціснутыя страхам. Шмат хто з нас баіцца чагосьці ў гэтай краіне. Таму я думаю, што калі мы пазбавімся страху, свабода прыйдзе ў Беларусь”.
На здымку: Віталь Вінаградаў
Пераможцу, а таксама прысутных пяць удзельнікаў конкурсу, чые азначэньні Свабоды падаліся журы самымі ўдалымі, ад імя арганізатараў вітаў намесьнік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карняенка:
“Асабіста я не лічу, што свабода – гэта нейкая канцэпцыя, база і г.д. Свабода для мяне – гэта адчуваньне сябе годным чалавекам. Кожны з нас трапляў у сытуацыі, калі трэба было рабіць выбар: паміж канфармізмам і рызыкоўнай свабодай. Напрыклад, мне абсалютнае задавальненьне даюць сытуацыі, калі я дэманструю прадстаўнікам уладаў, што я іх папросту не баюся”.
На здымку: Віктар Карняенка
Таксама некаторыя прысутныя казалі пра свабоду ў абсалютным сэнсе, не прывязаным да бягучай палітычнай сытуацыі. І што ў першую чаргу ўнутраная свабода залежыць ад уласна чалавека.
На здымку: адзін зь лідэраў руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч дэманструе футболку са слоганам, які перамог