Дамову з адвакаткай заключылі магілёўскія праваабаронцы.
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель са спасылкай на адвакатку паведаміў “Свабодзе”, што Артуру Фінькевічу інкрымінуюць парушэньне рэжыму спэцкамэндатуры. Яму пагражае да трох год зьняволеньня.
“Што канкрэтна зьдзейсьніў у камэндатуры Артур Фінькевіч адвакатка пакуль устрымліваецца паведамляць”, сказаў Барыс Бухэль.
Паводле праваабаронцы, сьледзтва ў справе Артура Фінькевіча распачалося яшчэ 24 кастрычніка.
Магілёўская пракуратура для дакладнасьці вядзеньня справы знайшла перакладчыка, бо Артур Фінькевіч адмаўляецца гаварыць па-расейску.
Заўтра да Фінькевіча павінна прыехаць маці і ягоная сяброўка.
У траўні 2006 году актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу.
Ад 29 чэрвеня 2006 году ён адбывае пакараньне ў Магілёўскай спэцкамэндатуры. Сёлета ў сьнежні палітвязень мае выйсьці на волю.
Ці абвінавацяць Артура Фінькевіча ў новай крымінальнай справе?, 30.10.2007 Моладзеваму актывісту А.Фінькевічу выставілі новае абвінавачаньне , 26.10.2007