Сяргей Калякін паведаміў, што размова з дыпляматамі пачалася з абмеркаваньня сытуацыі вакол “Сацыяльнага маршу”:
“Мы адзначылі, што нейкія зрухі ў палітычным жыцьці Беларусі адбываюцца. Усё ж улады дазволілі другі запар марш. І было б добра, калі б гэты працэс працягваўся і надалей.
Мы выказалі думку, што арганізатары “Сацыяльнага маршу” прыкладуць усе намаганьні, каб гэта была мірная акцыя. І мы спадзяемся, што ўлады таксама зробяць усё, каб акцыя мела мірны характар — як да пачатку маршу, так і пасьля яго. І каб гэта распаўсюджвалася як на арганізатараў, так і на ўдзельнікаў маршу”.
Сустаршыні Палітрады ўзьнялі пытаньне і аб правядзеньні міжнароднай трохбаковай канфэрэнцыі ў пытаньнях Беларусі.
Прапануецца, каб за адным сталом сабраліся прадстаўнікі беларускіх уладаў, дэмакратычных сілаў і Эўразьвязу, тлумачыць Сяргей Калякін:
“Гэтую ідэю аб’яднаных дэмакратычных сілаў ужо падтрымліваюць прэзыдэнты дзьвюх Парлямэнцкіх асамблеяў: Рады Эўропы і АБСЭ. І мы зьвярталіся да амбасадараў, каб яны праз свае ўрады падтрымалі гэтую ідэю”.
“Таму што гэта ўваходзіць у нашу палітычную культуру — мець зносіны з усімі слаямі насельніцтва, у тым ліку і з апазыцыяй. Мы спэцыяльна цікавіліся падрыхтоўкай “Сацыяльнага маршу”, які заплянаваны на 4 лістапада.
І мы з задавальненьнем успрынялі інфармацыю лідэраў апазыцыі пра тое, што і яны бачаць некаторы прагрэс у дыялёгу грамадзкай супольнасьці з урадам”.
Л.Рэгак: “Мы задаволеныя, што марш прайшоў мірна”, 15.10.2007
“Мы адзначылі, што нейкія зрухі ў палітычным жыцьці Беларусі адбываюцца. Усё ж улады дазволілі другі запар марш. І было б добра, калі б гэты працэс працягваўся і надалей.
Мы выказалі думку, што арганізатары “Сацыяльнага маршу” прыкладуць усе намаганьні, каб гэта была мірная акцыя. І мы спадзяемся, што ўлады таксама зробяць усё, каб акцыя мела мірны характар — як да пачатку маршу, так і пасьля яго. І каб гэта распаўсюджвалася як на арганізатараў, так і на ўдзельнікаў маршу”.
Сустаршыні Палітрады ўзьнялі пытаньне і аб правядзеньні міжнароднай трохбаковай канфэрэнцыі ў пытаньнях Беларусі.
Прапануецца, каб за адным сталом сабраліся прадстаўнікі беларускіх уладаў, дэмакратычных сілаў і Эўразьвязу, тлумачыць Сяргей Калякін:
“Гэтую ідэю аб’яднаных дэмакратычных сілаў ужо падтрымліваюць прэзыдэнты дзьвюх Парлямэнцкіх асамблеяў: Рады Эўропы і АБСЭ. І мы зьвярталіся да амбасадараў, каб яны праз свае ўрады падтрымалі гэтую ідэю”.
Л.Рэгак: “Мы спэцыяльна цікавіліся падрыхтоўкай “Сацыяльнага маршу”, які заплянаваны на 4 лістапада”.
Любамір Рэгак, кіраўнік дыпляматычнай місіі Славаччыны ў Беларусі, якая выконвае функцыі мясцовага прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, сказаў нашаму радыё, што сёньняшняя сустрэча адбылася з ініцыятывы дыпляматаў:“Таму што гэта ўваходзіць у нашу палітычную культуру — мець зносіны з усімі слаямі насельніцтва, у тым ліку і з апазыцыяй. Мы спэцыяльна цікавіліся падрыхтоўкай “Сацыяльнага маршу”, які заплянаваны на 4 лістапада.