Радыё Свабода 29 кастрычніка 1937 году ў Менску адбыўся масавы расстрэл беларускай інтэлігенцыі. Ва ўнутранай турме НКВД за адну ноч былі забітыя каля ста чалавек, 22 зь іх — пісьменьнікі. У 70-я ўгодкі трагедыі прадстаўнікі грамадзкасьці наведалі месцы пахаваньня ахвяраў бальшавіцкага тэрору ў Менску.