Ці можа паўплываць гэты візыт на сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі? Гэтыя пытаньні наш аглядальнік абмяркоўвае з выканаўцам абавязкаў Беларускага Хэльсынскага Камітэту Алегам Гулакам (на фота)
Цыганкоў: «Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі – адна з найгоршых у рэгіёне», - гэтак заявіла прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сухайр Белхасэн па прыезьдзе ў Беларусь. Напэўна, беларускія ўлады маглі прадбачыць, што менавіта такія ацэнкі будуць дадзеныя. Чаму тады яны пагадзіліся ўпусьціць у краіну такую высокую прадстаўніцу міжнароднага праваабарончага руху?"
Гулак: “Гэта нармальная практыка, калі праваабаронцам даюць візы і яны прыяжджаюць у краіну, тым больш у якой працуюць людзі, што ўваходзяць у структуру Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека. Чаму ўлады далі візу? Хацелася б у гэтым пабачыць зварот да нейкай цывілізаванай практыкі, нармальнай працы, як гэта і мае быць”.
Цыганкоў: “Ці можа што-небудзь можа зьмяніць гэты візыт – як у стаўленьні ўладаў да правоў чалавека, гэтак і ў стаўленьні да праваабарончых арганізацыяў?”
Гулак: «У любым выпадку візыт будзе ўплываць на разьвіцьцё сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Ня буду прадказваць, але тое, што ўвагі да гэтай праблемы будзе больш, цікавасьці будзе больш – гэта відавочна.
Калі чалавек можа пабачыць на свае вочы сур''ёзнасьць праблемы, паглядзець рэальных людзей, рэальныя выпадкі, асэнсаваць стаўленьне да гэтай праблемы ўнутры краіны – гэта, безумоўна, будзе ўплываць у тым ліку і на сытуацыю з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі».
Цыганкоў: «Ці дадзіце вы прагноз, як будуць адбывацца сустрэчы спадарыні Бэльхасэн з афіцыйнымі беларускімі прадстаўнікамі? У якой атмасфэры яны пройдуць?»
Гулак: «Я спадзяюся, што гэтыя сустрэчы адбудуцца. Ня буду прадказваць, але мне хацелася б, каб так было. Улады ў любым выпадку выслухаюць тыя думку і прапановы, якія будуць у спадарыні Старшыні. Хацелася б, каб яны іх яшчэ і пачулі і прынялі адпаведныя захады. Я ўпэўнены, што калі такія сустрэчы будуць, то яны будуць праходзіць у ветлівай і дружалюбнай форме, бо беларускія чыноўнікі з МЗС, Міністэрства юстыцыі – разумныя людзі, і ведаюць, што казаць на такіх сустрэчах. Хочацца спадзявацца, што яны з гэтых размоваў зробяць і адпаведныя высновы”.
С.Бэльхасэн прыехала падтрымаць грамадзянскую супольнасьць Беларусі , 29.10.07