Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўторак на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы.

РАНІЦА

06.00 *Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.00.

06.30 * “Праскі акцэнт”. Як зьмяніўся дабрабыт беларусаў за 9 месяцаў бягучага году? Як людзі ацэньваюць сваё матэрыяльнае становішча, чаго чакаюць у будучыні? Наколькі яны гатовыя дзейнічаць, каб зьмяніць сытуацыю да лепшага? Гэтыя пытаньні ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: эканаміст Міхась Залескі, былы міністар працы Аляксандар Сасноў і старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук. Вядзе перадачу Юры Дракахруст..

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР

* Наўпроставы эфір Паўлам Шараметам. Тэма гутаркі – расейскія выбары і беларускія рэаліі

* Дзейнасьць міжнародных групаў па беларускай палітычнай сытуацыі: колькі іх, чым адрозьніваюцца, якая эфэктыўнасьць.

* У часе нядаўніх вайсковых збораў на Віцебшчыне з удзелам мабілізаваных з запасу здарыўся трагічны інцыдэнт. Па дарозе зь Віцебску ў Полацак аднаму з так званых “партызанаў” стала дрэнна. Пакуль шукалі лекара, мужчына памёр. Паводле афіцыйнай вэрсіі, ад сардэчнай недастатковасьці. Іншыя кажуць, што прычынай быў эпілептычны прыпадак. Вядзецца сьледзтва. А як трапляюць на зборы людзі з падобнымі мэдычнымі дыягназамі?

* На кінастудыі “Беларусьфільм” кіраўніцтва распаўсюдзіла дакумэнт з двайным назовам – “паведамленьне-папярэджаньне”. У першай частцы інфармацыя, што са сьнежня заробкі павялічваюцца на 30 адсоткаў. У другой – людзі папярэджваюцца: будуць звольненыя цягам месяца пры адмове працаваць у “новых умовах”.

* Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам Свабоды Валянцінай Кудлацкай.

* Бліц-аналіз: што стаіць за прыездам у Беларусь прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сухайр Белхасэн

ВЕЧАР

18.03 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

18.33 * "Падарожжа "Свабоды" – г. Бабруйск Магілёўскай вобласьці

18.45 * "Беларускае замежжа" – Ці маюць Дзяды месца ў жыцьці маладых беларусаў за мяжой? Як зьмяняе сучасны глябальны сьвет гэтую старую традыцыю для тых беларусаў, якія ня лічаць сябе эмігрантамі, але жывуць, працуюць і вучацца па-за межамі Бацькаўшчыны? Пра гэта ў новай перадачы “Беларускае замежжа” гавораць маладыя беларусы з краінаў Эўрапейскага Зьвязу – Бэльгіі, Італіі, Літвы і Эстоніі, а таксама ЗША.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * "Паштовая скрынка-111" - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.45 *"Вольная студыя" – зь пісьменьнікам і гісторыкам Леанідам Мараковым гутарыць Міхась Скобла.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * "Падарожжа "Свабоды" – г. Бабруйск Магілёўскай вобласьці

20.45 * "Беларускае замежжа" – Ці маюць Дзяды месца ў жыцьці маладых беларусаў за мяжой? Як зьмяняе сучасны глябальны сьвет гэтую старую традыцыю для тых беларусаў, якія ня лічаць сябе эмігрантамі, але жывуць, працуюць і вучацца па-за межамі Бацькаўшчыны? Пра гэта ў новай перадачы “Беларускае замежжа” гавораць маладыя беларусы з краінаў Эўрапейскага Зьвязу – Бэльгіі, Італіі, Літвы і Эстоніі, а таксама ЗША.

21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

21.45 * "Вольная студыя" – зь пісьменьнікам і гісторыкам Леанідам Мараковым гутарыць Міхась Скобла.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар

23.00 * "Падарожжа "Свабоды" – г. Бабруйск Магілёўскай вобласьці

23.15 * "Беларускае замежжа" – Ці маюць Дзяды месца ў жыцьці маладых беларусаў за мяжой? Як зьмяняе сучасны глябальны сьвет гэтую старую традыцыю для тых беларусаў, якія ня лічаць сябе эмігрантамі, але жывуць, працуюць і вучацца па-за межамі Бацькаўшчыны? Пра гэта ў новай перадачы “Беларускае замежжа” гавораць маладыя беларусы з краінаў Эўрапейскага Зьвязу – Бэльгіі, Італіі, Літвы і Эстоніі, а таксама ЗША.

23.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

23.45 * "Вольная студыя" – зь пісьменьнікам і гісторыкам Леанідам Мараковым гутарыць Міхась Скобла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG