Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урочышча Курапаты прыбранае да Дня памяці продкаў


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ва ўрочышчы Курапаты сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ ладзілі талаку напярэдадні Дня памяці продкаў – Дзядоў. Заўтра тут адбудзецца мітынг. Шэсьце ў Курапаты пачнецца 28 кастрычніка аб 11 гадзіне ад гадзіньнікавага заводу. З удзельнікамі талакі ва ўрочышчы Курапаты пра адзначэньне Дзядоў гутарыў наш карэспандэнт.

Удзельнікі талакі прыбіралі тэрыторыю Курапацкага лесу – аднаўлялі крыжы, зьбіралі раскіданае гальлё, паваленыя дрэвы, зграбалі леташняе лісьце, касілі траву. Крыж “Пакутнікам Беларусі”, які быў зламаны вандаламі, адноўлены.

Талака ў Курапатах, 27.10.2007

Прылады для аднаўленьня крыжоў

Талака ў Курапатах, 27.10.2007

Талака ў Курапатах, 27.10.2007

Талака ў Курапатах, 27.10.2007

Пакуль няма на месцы паламанай вандаламі гэтак званай “лавы Клінтана”, мэмарыяльнага знаку “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”. Яе ўзяў на рэстаўрацыю скульптар Алесь Шатэрнік. Чакаецца, што да 1 лістапада яна будзе таксама зноў усталяваная.

На месца талакі некалькі разоў наведваліся міліцыянты.

Талака ў Курапатах, 27.10.2007

Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі Юрась Беленькі сказаў:

“Кожную суботу цягам году тут адбываліся талокі. Урочышча прыбранае, крыжы – рэстаўраваныя.

І наступную суботу, пакуль ня выпадзе сьнег, і зь першых цёплых дзён увесну, пастаянна тут адбываецца праца. І па ўсталяваньню новых, і па рамонту, рэстаўрацыі ўжо ўсталяваных крыжоў. Народны мэмарыял даглядаецца і пашыраецца”.

Талака ў Курапатах, 27.10.2007

Вацлаў Нямковіч каля вогнішча ў Курапацкім лесе

Каля вогнішча ў Курапацкім лесе гутару са старшынём Хрысьціянскай злучнасьці Курапаты Вацлавам Нямковічам. Ён распавёў, як адзначаюцца Дзяды:

“Хадзілі ў храм, маліліся. Прыходзілі дахаты, рыхтавалася вячэра з 12-ці патраў. Як сьцямнее, усе сядалі за стол, адкрывалі фортку ці дзьверы, запрашалі дзядоў за гэты стол. За кожнага памерлага ў гэтай хаце ставілі сьвечку. Былі такія тры тосты – за нашых дзядоў, якія памерлі ў гэтай хаце. Другі тост быў за дзядоў той мясцовасьці, а трэці – за тых, хто загінуў за абарону роднага краю”.

Аліна Дуброўская кажа, што на Дзяды прыходзіць ва ўрочышча Курапаты:

“Для мяне гэта сьвяты абавязак сюды прыехаць.Тут лунае асаблівы дух”.

Спадарыня Ліля Шымко мяркуе, што яе дзед таксама пахаваны ў Курапатах:

“Я адзначаю Дзяды тут, у Курапатах. Мы самі прыходзім, але ўсё ж стараемся й шэсьцем, калі яно заплянавана. Мы прыходзім, каб ушанаваць памяць нашых продкаў, якія паклалі тут свае нявінныя галовы”.

Сябра КХП Уладзімер Юхо сказаў:

“Па-першае, ідуць на могілкі, прыбіраюць, кладуць кветкі, моляцца, расказваюць як пражылі гэты год. Просяць у дзядоў спагады на наступны год. Мы, напрыклад, праводзім у Курапатах ужо амаль 20 гадоў Дзяды. Калі цяжка, я тут жыву ў “Зялёным лузе”, то я заўсёды прыходжу сюды, памалюся каля Крыжа “Пакутнікам Беларусі”. Я іду адсюль з новымі сіламі”.

Талака ў Курапатах, 27.10.2007

Уладзімер Юхо на суботніку ў Курапацкім лесе

Надзея таксама брала ўдзел у талацэ. Як яна будзе адзначаць Дзяды?

“Традыцыйна прыходзім на шэсьце ў Курапаты на Дзяды. Тут агульна памінаем нашых продкаў. Са зьнічкамі, з кветкамі прыходзім”.

Талака ў Курапатах, 27.10.2007

Талака ў Курапатах, 27.10.2007

Талака ў Курапатах, 27.10.2007

Талака ў Курапатах, 27.10.2007

У нядзелю — шэсьце на Дзяды, яшчэ праз тыдзень — Сацыяльны марш, 22.10.2007 “Лаву Клінтана” ў Курапатах плянуюць аднавіць да Дзядоў, 20.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG