Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кракаў: Дні беларускай культуры разбураюць стэрэатып Беларусі


Радыё Свабода, Кракаў Сёньня ў Кракаве завяршыліся Дні беларускай культуры, у часе якіх жыхары старажытнай сталіцы Польшчы маглі пазнаёміцца з сучаснай беларускай музыкай, літаратурай, даведацца больш пра гісторыю Беларусі.

Дні беларускай культуры ладзілі адразу некалькі кракаўскіх недзяржаўных арганізацыяў, сярод якіх фундацыя “Знак”, Дамініканская школа сучаснасьці ці Беларуская альтэрнатыва. Як заяўляюць арганізатары, мерапрыемства ладзілася перадусім для таго, каб “разбурыць стэрэатыпы”, якія існуюць ва ўяўленьнях пра Беларусь.

Гаворыць галоўны арганізатар Дзён беларускай культуры Кшыштаф Рушэль:

“Думаю, што стэрэатыпы ёсьць. Людзі старэйшага пакаленьня часта не адрозьніваюць беларусаў ад украінцаў ці расейцаў, бо для іх гэта калісьці былі “саветы”. У сваю чаргу моладзь ведае розьніцу паміж былымі постсавецкімі краінамі – частка зь іх у Эўразьвязе ўжо, ва Ўкраіне рэформы, а Беларусь, можа, гэта непрыгожа гучыць, але застаецца ў пэўным сэнсе чорнай дзіркай. Такі стэрэатып я хацеў бы разбурыць і як мага наблізіць Беларусь да палякаў”.

Цягам чатырох дзён у Кракаве выступіў вядомы сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч, адбыўся паказ дакумэнтальных фільмаў Сяргея Рыбакова і сустрэча зь ім, прэзэнтацыя кнігі “Беларусь: бульба і джынсы” ды іншыя імпрэзы.

Кшыштаф Рушэль кажа, што хацеў бы, каб Дні культуры Беларусі ў Кракаве адбыліся і праз год:

“Я вельмі хачу, каб беларусы, якія жывуць у Кракаве – вучацца ці працуюць, – у тым ліку і праз такія імпрэзы, як дні культуры, пазнаёміліся, ведалі адно аднаго. На чужыне жыць нялёгка, быць разам, як мне падаецца, вельмі важна”.

Ва Ўроцлаве завяршыўся Фэстываль беларускай культуры, 11.06.2007 Беларускі фільм атрымаў галоўны прыз фэстывалю ў Кракаве, 7.06.2007 5 гадоў Беларускаму культурна-асьветніцкаму цэнтру ў Познані, 4.12.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG