Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: тыя, хто апаганіў помнік ахвярам гета, паўстануць перад судом


Радыё Свабода Як паведамілі ў сьледчым аддзеле ўправы ўнутраных справаў Ленінскага раёну Берасьця, адну з справаў аб апаганьваньні памятных знакаў ахвярам Берасьцейскага гета перадалі ў суд: “У нас некалькі такіх справаў. Была адна справа… Там кветкі падпалілі. Хуліганства — непаўналетнія там. Дык яна пайшла ў суд”.

Помнік давялі да ладу. На ўгодкі зьнішчэньня гета ў сярэдзіне кастрычніка да яго ўсклалі кветкі. Аднак габрэйскія грамадзкія дзеячы кажуць, што праявы антысэмітызму паўтараюцца.

Барыс Брук, кіраўнік габрэйскай грамадзкай арганізацыі “Брыск”(так раней габрэі называлі Берасьце), адзначыў, што за чатыры гады памятныя знакі, асабліва знак каля былой сынагогі, а сёньня найбуйнейшага кінатэатру гораду “Беларусь”, восем разоў апаганьвалі ці часткова разбуралі.

“Мабыць гэта недзе на генным узроўні засела, ці што. Альбо нехта пад’юджвае, — сказаў спадар Брук. — Але хто… Толькі раз злавілі нейкага школьніка, гады чатыры таму”.

На пытаньне пра выказваньні кіраўніка дзяржавы пра габрэяў спадар Брук сказаў:

“Ведаю толькі адно: проста пару дзён таму адбылася відэанарада віцэ-прэм’ера Кабякова, на якой рэзка асудзілі антысэмітызм усялякага кшталту”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG