Мін’юст, нагадаем, адмовіўся зарэгістраваць грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”.
Рашэньне суду абвесьцяць заўтра а 12-й гадзіне.
Пракурор у сваім выступе заявіў, што Міністэрства юстыцыі мела законныя падставы не рэгістраваць аб’яднаньня, бо яго назва, “Вясна”, супадае з назвай зачыненай арганізацыі — “Праваабарончы цэнтар “Вясна”.
Уладзімер Лабковіч сказаў:
“Дакладалася намі ў судзе, што гэта абсалютна юрыдычна не абгрунтаванае патрабаваньне. Такім чынам улада забараніла выкарыстоўваць назву “вясна” ў назьве грамадзкага аб’яднаньня. Гэта нават не фармальная юрыдычная зачэпка. Гэта проста любая зачэпка, за якую вырашыў пракурор зачапіцца.
Зразумелы вынік суду. Ён будзе не нашу карысьць. І гэтае рашэньне, намі гэта было яскрава прадэманстравана, ляжыць ня ў рэчышчы заканадаўства, а ў рэчышчы палітычнай неабходнасьці”.
Праваабаронцы прымусілі суд і Мін’юст гаварыць па-беларуску, 23.10.2007 Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала “Вясну”, 24.08.2007 Ці зарэгіструюць “Вясну”?, 23.08.2007