Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У Бярозе зьявілася першая беларуская кляса за апошнія 10 гадоў”


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ 25 кастрычніка.

Газэта “Народная Воля” ў рубрыцы “Паліткухня” друкуе артыкул “Тры прэтэндэнты на адно крэсла”. Гаворка вядзецца пра тое, што Вiнцук Вячорка, Вiктар Iвашкевiч i Алесь Мiхалевiч заявілі пра намер змагацца за пасаду старшыні партыі. Газэта спрабуе высьветлiць, як самi прэтэндэнты ацэньваюць свае шанцы на перамогу.

“Народная Воля” таксама зьмяшчае інтэрвію з палітыкам, прадпрымальнікам і былым палітвязьнем Уладзімерам Кудзінавым. Былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня быў адным з падпісантаў заявы аб імпічмэнце Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля чатырох гадоў турмы, ён пакінуў Беларусь і цяпер жыве ў Крыме. Артыкул называецца “За мяне ня будзе сорам маім дзецям і ўнукам”.

Незалежная газэта зь Бярозы “Бярозавы венік” у сьвежым нумары друкуе артыкул пад назваю “Ў Бярозе зьявілася першая беларуская кляса за апошнія 10 гадоў”. Гаворыць рэдактар выданьня Тамара Шчапёткіна:

“Парупіўся аб яе адкрыцьці звычайны чалавек, які не адносіцца да апазыцыі. Гэта інжынэр-канструктар маторарамонтнага заводу Алег Лабовіч. Зараз там займаецца 15 дзетак – гэта беларуска-ангельская кляса”.

Газэта “Бярозавы венік” таксама зьмяшчае публікацыю пра адкрыцьцё прадпрыемства па вытворчасьці пэстыцыдаў. Жыхары Бярозы сабралі тры тысячы подпісаў пад лістом пратэсту. Аднак мясцовыя ўлады пратэсты месьцічаў праігнаравалі. Артыкул называецца “Кожны застаецца пры сваім”.

Незалежнае выданьне “Ўзгорак” з гораду Горкі тэму палітыкі закранае ў артыкуле “Кожны выбірае па-свойму”. Эканамічныя зрухі гэтага году газэта падсумоўвае ў публікацыі “Падведзены першыя вынікі”. Гаворыць рэдактар газэты Эдуард Брокараў:

“Шукалі панацэю ад усіх эканамічных бедаў то ў Іране, то Вэнэсуэле, то Расеі. А грошы ў выніку пазычыў ня сябар з Усходу, а вораг – Эўразьвяз”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG