Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзе гэтыя пэнсіянэры, якія прасілі адмяніць ільготы»


Радыё Свабода 24 кастрычніка, серада

Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, Віцебск: “Добры дзень, паважанае Радыё Свабода! Вось я цяпер, атрымаўшы паведамленьне, стаю ў чарзе на новае працаўладкаваньне. Я не магу зразумець дзяржаву, у якой нельга рабіць тое, што ты можаш рабіць добра. Я не разумею такую дзяржаву, я не разумею такую палітыку. Гэта нейкі маразм. Ты абавязкова павінен працаваць там, дзе ты можаш рабіць дрэнна ці наагул нічога не рабіць. Дзякуй”.

Хрысьціянін Веры Эвангельскай: “Ідэя ксяндза Ўладзіслава Завальнюка ўсталяваць бюст Папу Яну Паўлу II Каралю Вайтылу мае вялізнае маральнае і гістарычнае значэньне. Прыйдзе Божая ласка на шматпакутную зямлю Беларусі”.

Радзімоўскі Юры, Бабруйск: “Вось усе нашы пасьпяховыя лідэры кажуць, што Эўрапейскі марш не правальны. А я лічу, што Эўрапейскі марш правальны. І я вельмі шмат друкаванай інфармацыі распаўсюдзіў наконт Эўрапейскага маршу і іншыя актывісты, як я, таксама ўдзельнічалі. Больш чым паўгода мы тлумачылі людзям, заклікалі людзей на Эўрапейскі марш, да аб’яднаньня з Эўропай. І што атрымалася? Атрымаўся пшык. З нашымі людзьмі вельмі цяжка працаваць. У нашых людзей вельмі нізкі нацыянальны ўзровень. Пабудзіць іх да рашучых дзеяньняў вельмі цяжка. Але шкадаваць іх таксама не патрэбна. Магчыма, праўда тое, што Рыгоравіч казаў: “вашывыя блохі – прадпрымальнікі,” і на самой справе ёсьць “вашывыя блохі”. Што рабіць і як? Цяпер я спадзяюся, што 4 лістапада выйдзе дастаткова людзей на Сацыяльны марш”.

Пётар Сьцяпанавіч, пэнсіянэр, Берасьце: “Вось нядаўна Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка выступаў перад журналістамі Расеі і сказаў, што пэнсіянэры папрасілі адмяніць ільготы. Мне хацелася б праз Радыё Свабода даведацца, што гэта за пэнсіянэры, дзе Аляксандр Рыгоравіч зь імі сустракаўся. Можа, у Радыё Свабода ёсьць такі запіс з выступам Аляксандра Рыгоравіча перад пэнсіянэрамі. Калі няма, я зьвяртаюся да Аляксандра Зімоўскага, дырэктара СТВ. Ён прысутнічае на ўсіх сустрэчах з прэзыдэнтам, няхай пакажа па тэлебачаньню, што гэта за група пэнсіянэраў, якія адмовіліся ад сваіх ільготаў. З павагай да Вас”.

Пянькоўская Лідзія, Менск: “Я нарадзілася перад самай вайной у Бабруйску, дзе пражыла палову свайго жыцьця. Жыла паміж габрэямі і расейцамі. І мае ўражаньні пра суседзяў не на карысьць расейцаў. Лепшымі ўсё ж былі габрэі. Хацелася б запытацца ў Лукашэнкі: а ён нарадзіўся і жыў у лепшым сьвінушніку, чым Бабруйск?”

Доктар Міхаіл Леках, Рыга: “Добры вечар! Хачу выказаць сваё меркаваньне ў сувязі з сытуацыяй, якая склалася на спажывецкім рынку з прадуктамі харчаваньня. Прычына вельмі простая – абсалютна неразумная праца эканамічнага блёку ўраду. Няўжо не зразумела спадарам чыноўнікам, што патрэба ўпарадкаваць кошты, каб сельская гаспадарка магла нармальна функцыянаваць, каб нармальна функцыянавалі прадпрыемствы. Тады, відавочна, ня будзе гэтай праблемы. Трэба разабрацца, наколькі трэба падвысіць закупныя цэны сельгаспрадпрыемствам, ці то калгасы, ці то іншыя індывідуальныя прадпрыемствы, каб быў разумны балянс, прыбытковасьць гэтых прадпрыемстваў. Тое самае тычыцца і перапрацоўчых прадпрыемстваў. І прадукцыя ня будзе ўцякаць. Мяне зьдзіўляюць выказваньні мякка кажучы слабаадукаваных людзей, якія знаходзяцца на чале эканамічнага блёку”.

“Я хацеў бы пракамэнтаваць выказваньні спадарыні Халіп. Ведаеце, я зь ёй поўнасьцю не магу пагадзіцца. У першую чаргу адказнасьць за словы нясе чалавек, які гаворыць. Канечне, афіцыйная асоба прадстаўляе і краіну. Але для разумнага чалавека зусім непрымальна ацэнка спадарыняй Халіп усяго беларускага народа. Ня будзем галаслоўнымі. Я гэта ўжо даказаў, калі ў шэрагу артыкулаў аналізаваў тое, што рабілася на нашай зямлі ў 1941-44 гг. Я на канкрэтных фактах паказаў, што беларускі народ – гэта вялікі народ. І веліч вызначаецца словамі і справамі. Беларусы ў часы вайны ратавалі габрэяў.”.

Спадар: “Хачу падзякаваць за тое, што прывезьлі помнікі, паставілі ў Берасьці. І будуць ставіць каля Чырвонага касьцёлу ў Менску помнік Яну Паўлу Другому. Дзякую людзям, якія пра гэта паклапаціліся. Дай Бог ім здароўя. А для нас гэта такая радасьць, што не расказаць! Дзякую за ўвагу”.

Анастас Семяновіч: “Шаноўнае спадарства Радыё Свабода, добры вечар! Я хачу сказаць таварышу Алене Скрыган, што трэба думаць, калі адказваеце на пытаньне слухача Радыё Свабоды наконт таго, што грамадзянін толькі ў турэмшчыкаў. На свабодзе пры бальшавіках зьвяртаюцца толькі “таварыш,” калі не бальшавік, то ці спадар, ці спадарыня”. Вось такі зварот павінен быць да нас, слухачоў Радыё Свабода. Дзякуй за ўвагу. Жыве Беларусь!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG