Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Вячаслаў Лаўскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ЛАЎСКІ Вячаслаў (15(27).11.1900, в. Слачва Наваградзкага пав. Менскай губ. -- 25.9.1951, Інта, Комі АССР, ГУЛАГ), грамадзкі дзяяч, пэдагог, публіцыст. У 1916 быў у бежанстве на Бабруйшчыне. Зь вясны 1919 браў удзел у арганізацыі на Ігуменшчыне бел. школ. У 1920-22 вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі, потым у Праскім політэхнічным інстытуце, які скончыў у 1929. Падчас вучобы ў Празе быў адным з кіраўнікоў студэнцкай філіі Беларускага сялянскага саюзу і сэкцыі БСРГ, сакратаром скаўцкай арганізацыі «Сокал». Адзін з заснавальнікаў у жн. 1924 Аб‘яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў (АБСА). Публікаваў артыкулы аб праблемах бел. студэнцкага руху. У час. «Новы шлях», «Студэнцкая думка» надрукаваў шэраг апавяданьняў. Пасьля вяртаньня ў Зах. Беларусь у 1930-34 выкладаў у Наваградзкай беларускай гімназіі. З 1939 начальнік Лідзкага дарожнага аддзелу. Падчас 2-й сусьветнай вайны супрацоўнічаў зь нямецкімі ўладамі. У 1942-44 быў членам Лідзкага Беларускага нацыянальнага камітэту. Арыштаваны органамі НКГБ у 1945. Памёр у зьняволеньні. Літ.: ЭГБ, т. 4.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG