Дзяўчына навучалася на другім курсе юрыдычнага факультэту. Афіцыйна яе выключылі за “парушэньне ўнутранага распарадку” – за прапушчаныя ў верасьні заняткі.
Кацярына Бычак актыўна ўдзельнічала ў сёлетняй кампаніі “Абаронім Горадню ад разбурэньняў”. Разам з групай моладзі яна была на несанкцыянаваным пікеце супраць зруйнаваньня гмаху паравога млына на вуліцы Міхася Васілька. Кацярыну затрымалі міліцыянты, а суд пакараў яе адміністрацыйным папярэджаньнем.