Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця "Начной Свабоды" – Ганна Асмалоўская


Радыё Свабода Ганна Асмалоўская ўдзельнічала ў перадачы "У што я веру". Яна пэдыятарка, маладая маці. Сярод іншага яна пракамэнтуе апытаньне “Што самае складанае ў выхаваньні дзяцей?”

У "Начных досьледах" – праблема грыпу, вакцынацыі, навінкі ў гэтай сфэры. Людзі раскажуць, як ратуюцца ад прастуды і грыпу.

“АБЛОГа” беларускага інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава гурт "Чыстае срэбра". У "Начной чытанцы" проза Віктара Казько "Зазірнуць у вочы зьверу".

Пасьля 23-й – "Праскі акцэнт". Ці сьведчаць апошнія падзеі – "Эўрапейскі Марш", візыт Андрэа Рыгоні пра пачатак дыялёгу паміж Эўразьвязам і афіцыйным Менскам? Як паўплываў Эўрапейскі марш на стаўленьне беларусаў да Эўропы? Якую ролю ў адносінах Беларусі з Эўропай адыгрывае расейскі фактар? Над гэтымі тэмамі разважаюць шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна, палітык Павал Севярынец і дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледваньняў Віталь Віталь Сіліцкі. Вядзе перадачу Юры Дракахруст. У "Доме літаратара" – пра кнігу з сэрыі "Кнігарня "Нашай Нівы" "Вясна народу", якую склалі эсэ 23-х аўтараў, што друкаваліся ў газэце. Крытык Анатоль Сідарэвіч аглядае паэзію з "Літаратуры і мастацва", а таксама ў перадачы ўдзельнічае паэт з Горадні Юрка Голуб.

Пасьля 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG