Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Спадару Лукашэнка Аляксандру Рыгоравічу трэба публічна папрасіць прабачэньня ў габрэйскай нацыі”


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 22 кастрычніка, панядзелак

Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні й прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым.

Мы ўводзім прыз — падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”.

Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52 працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.

Спадар: “Я зьвяртаюся на Радыё Свабода з наступным пытаньнем. Калі б у наш час намі кіраваў чалавек габрэйскай нацыянальнасьці, як бы мы цяпер жылі? Лепш ці горш за тое, як цяпер, калі ва ўладзе Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка?”

Спадар: “Спадару Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу трэба публічна па радыё і тэлебачаньню асабіста папрасіць прабачэньня ў габрэйскай нацыі й таварыша Фрадкова за абразы, якія ён выказаў на прэсавай канфэрэнцыі перад журналістамі Расеі, і зрабіць гэта неадкладна, каб рэспубліка была сапраўднай цывілізаванай дзяржавай. І надалей таго нельга дапускаць”.

Андрэй, Пінск: “На гэтым тыдні 18 кастрычніка “Советская Белоруссия” надрукавала артыкул “Зьеў грыб, адразу ў труну”, у якім паведамлялася пра тое, што было нарыхтавана 370 пяцідзесяцілітровых бочак з радыяактыўнымі грыбамі. Агульная колькасьць — больш як 15 тысяч літраў. Гэта яшчэ раз сьведчыць, што мы не павінны дазваляць, каб будавалася АЭС на нашай тэрыторыі, бо мы ўсе паступова выміраем ад Чарнобылю.

А прэзыдэнт так і не запытаў нашай згоды на будаўніцтва. Я думаю, што дэмакратычныя сілы павінны знайсьці шлях, каб забясьпечыць людзей індывідуальнымі дазімэтрамі, як было напачатку 1990-х гадоў, каб кожны чалавек мог сам кантраляваць сытуацыю з радыяцыяй, а ня чуць і абапірацца толькі на афіцыйныя зьвесткі.

Мы ж ведаем, што пасьля той пастановы міністраў, пра якую ў вас паведамлялася, калі ста пяцідзесяці населеных пунктаў адразу сталі чыстымі. На самай справе радыяцыі менш ня стала”.

Алесь Загін, Смаргонь: “Галоўнае, “Свабода,” не забывайце сваіх слухачоў, высылайце ім каляндарыкі. Я ўжо даўно іх не атрымліваў. Да пабачэньня. Да сустрэчаў на хвалях “Свабоды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG