Уліцёнак: “Вы звыкліся з фактычным абмежаваньнем права на музычныя выступы?”
Вольскі: “Цяперашняя беларуская музычная сытуацыя абсурдная. На мой погляд, тыя, хто гэтым кіруюць, далёка ня мысьляць, наперад не глядзяць. Гэта… ну, зусім тупа! У выніку нараджаецца знэрваваная маладая апазыцыя зь ліку тых, хто ня могуць пабыць на канцэртах ды выпусьціць там пару. Тады застаецца рабіць гэта, скажам, на мітынгах ці яшчэ дзе…”
Уліцёнак: “У выніку, колькі канцэртаў вы далі за апошні час у Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне?”
Вольскі: “Н.Р.М.” у Польшчы зараз даволі вядомы гурт – іграем вельмі шмат. “Крамбамбуля” ва Ўкраіне. Нядаўна наладзіла два канцэрты ў Нямеччыне. Ну і “Н.Р.М.” таксама”.
Уліцёнак: “Вас прымаюць там толькі аддаючы павагу таленту, ці адбіваецца яшчэ нейкі кантэкст?”
Вольскі: “Калі іграеш, прыкладам, у больш далёкай Швэцыі ці ў той самай Нямеччыне або Злучаных Штатах, безумоўна прысутнічае і палітычны кантэкст. Людзі прыходзяць паглядзець, што за цікавостка такая зь Беларусі забароненая? Такая забарона асабліва дзікаватая ў наш час, калі ў ЗША спадар Мур здымае абсалютна нэгатыўны і зьдзеклівы фільма пра Буша ды яшчэ й зарабляе на гэтым добрыя грошы…”
Уліцёнак: “Але ж і дома ёсьць дзе, карыстаючыся вашай лексыкай, выпусьціць пару – скажам, карпаратыўныя вечарыны?”
Вольскі: “Пэўная частка бізнэсоўцаў, людзей прасунутых сапраўды любіць і слухае беларускую музыку. Ад “Крамы” да “Індзіга”.
Уліцёнак: “Матывацыя, паводле якой вы б адмовіліся ад запрашэньня зладзіць некаму вечар адпачынку?”
Вольскі: “Паводле розных крыніцаў, шмат хто там, наверсе, нас паважае, асабліва “Крамбамбулю”, а дзеці іхныя – “Н.Р.М.” Але ну ніяк немагчыма, напрыклад, каб на сваю акцыю нас запрасіў БРСМ. Хаця мы, у прынцыпе, напэўна, пагадзіліся б і наладзілі там такое шоў, што больш бы запрашэньняў не атрымалі”.
Уліцёнак: “А ці зьменіцца сытуацыя з запускам вяшчаньня альтэрнатыўнага тэлеканалу “Белсат?”
Вольскі: “Яшчэ не пачаўшы нават выхад у этэр, канал ужо робіць нейкія кліпы. Хаця я не скажу, што там вельмі высокая якасьць. Але прагрэс не спыніць, не стрымаць, як заўсёды… Таму, мне падаецца, будуць зробленыя нейкія захады для адмены забароны на пэўныя музычныя калектывы”.
Уліцёнак: “Зразумела, каб вы не прыцягвалі ўвагі да палітычнай тэлеальтэрнатывы...”
Вольскі: “Калі мы, нашыя калегі будуць круціцца толькі па “Белсаце”, то гэта – гарантавана”.