Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Макарэвіч: “У школе пагражаюць мне, на працы — бацькам”


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня малады палітык Павал Севярынец паведаміў Радыё Свабода, што супрацоўнікі КДБ зьбіраюцца дапытаць навучэнку выпускной клясы менскай школы №199 Алену Макарэвіч.

Са словаў Севярынца, Алена патэлефавала яму каля адзінаццатай гадзіны, і ад таго моманту яе мабільны тэлефон адключаны.

У другой палове дня Алена Макарэвіч ўсё ж адказала на тэлефанаваньне Радыё Свабода. І вось што яна апавяла:

“Прыбегла да мяне дахаты мая клясная кіраўніца. Кажа: “Цябе ў турму пасадзяць!” Маўляў, тэлефанавалі зь Міністэрства адукацыі, пыталіся, чаму я яшчэ застаюся ў школе, чаму мяне яшчэ ня выгналі? Далі загад на адлік мяне. Таксама з КДБ тэлефанавалі дырэктару. Сказалі, што калі не разьбяруцца, то ў іх будуць вялікія праблемы”.

Як кажа Алена Макарэвіч, КДБ пачаў перасьледаваць удзельнікаў Эўрапейскага маршу ды іхных бацькоў. Маці Алены ўжо атрымала папярэджаньне ад дырэкцыі ўстановы, дзе яна працуе.

Вось што кажа Алена пра свой удзел у акцыі:

“Яны рыхтавалі на мяне аблаву напярэдадні Эўрапейскага маршу. Але ў мінулую суботу я не пайшла ў школу. А на Эўрапейскім маршы аўтамашыны ДАІ перагароджвалі дарогу, каб удзельнікі шэсьця не займалі ўсяго праспэкту.

Дык мы сядалі перад аўтамашынай ДАІ, яна спынялася, а народ са сьцягамі й расьцяжкамі праходзіў далей. Гэта было некалькі разоў. У адзін зь іх бэтэшнікі гэта зьнялі й паказалі, якія мы “хуліганы”.

Павал Севярынец таксама мяркуе, што КДБ перасьледуе ўдзельнікаў Эўрапейскага маршу. Чаму спэцслужбы пачалі выклікі й допыты толькі сёньня? Паводле Паўла Севярынца, прычына такой затрымкі — візыт у Менск дакладчыка палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні.

Эўрапейскі марш. Менск, 14 кастрычніка 2007 году, 15.10.2007 Уціск актывістаў апазыцыі перад Эўрапейскім маршам узмацніўся, 9.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG