Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Рыгоні не сустрэўся з А.Лукашэнкам


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня завяршыўся візыт у Менск дакладчыка Палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні. Мэтай візыту спадара Рыгоні ёсьць падрыхтоўка на пачатку 2008 году адмысловай справаздачы пра сытуацыю ў Беларусі.

Сёньня спадар Рыгоні наведаў Вярхоўны і Канстытуцыйны суды, міністэрства замежных справаў і адміністрацыю прэзыдэнта. Кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Павал Лёгкі сказаў, што сустрэчы з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам у спадара Рыгоні не было.

Па выніках перамоваў спадара Рыгоні з міністрам замежных справаў прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў сказаў:

“Падчас гутаркі бакі абмеркавалі пэрспэктывы разьвіцьця дыялёгу і ўзаемаадносінаў паміж Беларусьсю і Радай Эўропы. Былі таксама закрануты пытаньні двухбаковага беларуска-італійскага супрацоўніцтва”.

Некаторыя сустрэчы былі адменены, да прыкладу, у Прадстаўніцтве ААН у Беларусі. Гэта тлумачылася занятасьцю спадара Рыгоні і сустрэчамі ў адміністрацыі прэзыдэнта.

Кіраўнік міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Валянцін Сімірскі сказаў:

“Я ня ведаю з кім ён сустракаўся ў адміністрацыі прэзыдэнта. У нас ён сустракаўся з дэпутатамі парлямэнта, з кіраўнікамі абедзьвюх палат. Добрая была размова і прыемна, што ён настроены на дыялёг і на працяг гэтай размовы. Добразычлівыя стасункі. Ён сказаў, што з задавальненьнем прыме запрашэньне і прыедзе сюды ў наступным годзе”.

• Андрэа Рыгоні: “Я прыехаў сюды, каб адкрыць шлях да дыялёгу”, 18.10.2007 • В. Карняенка: "Наша задача — даць аб’ектыўную інфармацыю ПАРЭ", 18.10.2007 • А.Лябедзька: статус спэцыяльна запрошанага — пасьля выбараў, 18.10.2007 • “Пакуль няма пазытыўнага адказу на сустрэчу А.Рыгоні з А.Казуліным”, 18.10.2007 • В.Вячорка: “Рыгоні не сьпяшаецца з прапановамі”, 18.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG