У прэсавай службе беларускага ўраду нашаму Радыё паведамілі, што на 12.45 заплянавана сустрэча двух прэм’ераў у так званым вузкім фармаце, а роўна праз гадзіну павінна пачацца паседжаньне саюзнага ўраду, якое таксама разьлічана на адну гадзіну.
Галоўнымі тэмамі двухбаковых сустрэчаў у Менску стануць пытаньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва двух суседзяў. Статыстыка паказвае, што сёлета доля Расеі ў тавараабароце Беларусі складае 48%, а доля Беларусі ў Расеі – 4,6%.
Многія беларускія мэдыі, са спасылкай на ПРАЙМ-ТАСС, адзначаюць, што Расея не плянуе сёлета праводзіць новых перамоваў аб умовах пастаўкі газу і іншых энэрганосьбітаў у Беларусь. У Маскве сыходзяць з таго, што формула разьліку коштаў ужо існуе, і таму цану трэба разьлічваць аўтаматычна.
Паводле розных экспэртаў, кошт адной тысячы кубамэтраў газу для Беларусі ў наступным годзе будзе складаць ад 125 да 168 даляраў супраць 100 даляраў сёлета.
“Ад Віктара Зубкова Менску можна чакаць большай цьвёрдасьці”, 19.10.2007
Аляксандар Класкоўскі: “Магчыма, газавай вайны і ня будзе”, 19.10.2007