Эканамічныя і гандлёвыя стасункі дзьвюх краінаў стануць галоўнымі на перамовах. Пра гэта ўчора сказаў, адказваючы на пытаньне нашага радыё, прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў:
“Акцэнт, як мы разумеем, будзе рабіцца на пытаньнях двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Таму найбольшая нагрузка прыпадзе на кіраўнікоў адпаведных профільных міністэрстваў”.
Экспэрты адзначаюць: сёлета Беларусь мае значнае адмоўнае сальда ў замежным гандлі. Яно ўжо дасягнула амаль двух з паловай мільярдаў даляраў. Таму Менск вельмі зацікаўлены як у зьніжэньні цэнаў расейскіх энэрганосьбітаў, так і ў большым продажы беларускай прадукцыі на абшарах Расеі.
Ці можа на гэта станоўча паўплываць новы кіраўнік расейскага ўраду?
Выкладчык Маскоўскага інстытуту замежных дачыненьняў Кірыл Коктыш такую магчымасьць выключае:
“Ні ў якім разе. Застаецца чакаць больш цьвёрдай палітыкі, бо, здаецца, новы прэм’ер схільны ажыцьцяўляць палітыку больш цьвёрда, пад большым ціскам, крыху больш аўтарытарна, чым гэта рабіў Фрадкоў.
Але ні цяперашні прэм’ер, ні ягоны папярэднік не вызначалі агульнай палітыкі. Яны толькі ажыцьцяўляюць курс, абраны прэзыдэнтам Пуціным. Таму зьменіцца толькі стыль. Зьменіцца не да зьмякчэньня. Але ні ў якім разе ня зьменіцца зьмест”.
Былы міністар замежнаэканамічных сувязяў Беларусі Міхаіл Марыніч цьвердзіць: замена аднаго кіраўніка ўраду на другога не закране беларуска-расейскіх дачыненьняў:
“Я думаю, цяперашняя расейская каманда, якую ачольвае прэзыдэнт Пуцін, выразна і ясна паставіла сабе задачу – ня мець дачыненьняў з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён павінен выконваць хаця б частку сваіх абяцаньняў у рамках тых рынкавых умоваў, якія яму прадыктаваў Уладзімер Пуцін.
Зьмена прэм’ера ў Маскве для Беларусі нічога не азначае. Там цудоўна ведаюць, якая ўлада цяпер у Беларусі і як зь ёю можна весьці дыялёг”.
Беларусь дамовілася з Расеяй пра аб’ёмы газу, але не пра цэны, 17.10.2007