Уліцёнак: “Хто для пэдагога-філёляга Тацяны Севярынец клясык у літаратуры – замежнай, беларускай?”
Севярынец: “Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі. Вельмі люблю паэтку Цьвятаеву. У роднай – Васіль Быкаў з Уладзімерам Караткевічам”.
Уліцёнак: “А любімыя літаратурныя героі?”
Севярынец: “Застаюся вернай сваёй маладосьці – Любка Шаўцова з “Маладой гвардыі”.
Уліцёнак: “Ну а ў рэальным жыцьці бачыце некага на п’едэстале?”
Севярынец: “Так, цяперашніх маладых людзей з “Маладога фронту”.
Уліцёнак: “Што для беларусаў каштоўнасьць нумар адзін?”
Севярынец: “Духоўнасьць”.
Уліцёнак: “На ваш погляд, найлепшая газэта і найлепшы сайт – гэта...”
Севярынец: “Гэта “Свабода” і “Наша ніва”.
Уліцёнак: “Песьня, якую вы з задавальненьнем слухаеце...”
Севярынец: “Ой, усе беларускія! У выкананьні Касі Камоцкай, “Н.Р.М.”, іншых гуртоў і сьпевакоў”.
Уліцёнак: “Афарызм, які часта ўжываеце...”
Севярынец: “Усё пройдзе, і гэта міне...”
Уліцёнак: “Найгоршы вынік?”
Севярынец: “Відаць, ня ўсё рэалізавала ў жыцьці, што хацела, пра што марыла ў маладосьці”.
Уліцёнак: “Чаму вас вучаць удачы і чаму – паразы?”
Севярынец: “І тыя, і другія – трымацца. Бывае радасьць нейкая, але ведаю: за ёй стаіць адказнасьць. Гэта адказнасьць вялікая, калі ўдача”.
Уліцёнак: “Вам знаёмае пачуцьцё палітычнай нянавісьці?”
Севярынец: “Вельмі змагаюся з гэтым. Бо нянавісьць наагул дрэннае, разбуральнае пачуцьцё”.
Уліцёнак: “Што набліжае людзей да Хрыста – цяжкае жыцьцё, нечы прыклад?”
Севярынец: “Перш за ўсё – прыклад самога Хрыста. А па-другое – і цяжкае жыцьцё. Таму што яно сярод іншага выпрабаваньне на годнасьць. Чалавек, які не перажыў нейкіх цяжкасьцяў, не цярпеў, ён не зразумее таго, хто цярпіць. І не адкрыецца яму тое асноўнае, што набліжае нас да Бога”.
Уліцёнак: “І, нарэшце, апошняе: у што вы верыце, спадарыня Тацяна?”
Севярынец: “У Перамогу”.
Тацяна Севярынец: “Тое, што мы робім, дэтануе ў сьвядомасьці” , 18.10.2007 Тацяна Севярынец: “Я маю ганарыцца сынам, а ён – мной” , 17.10.2007 Тацяна Севярынец: “Грамадзянскасьць дапамагае знаходзіць сябе” , 16.10.2007 Грамадзкі рэдактар тыдня – настаўніца зь Віцебску Тацяна Севярынец, 15.10.2007
Найцікавейшыя матэрыялы чацьвярга на сайце svaboda.org паводле Тацяны Севярынец:
“Экспэртыза “Свабоды”: якія зьмены адбываюцца ў грамадзкай сьвядомасьці? Юр’ю Хашчавацкаму – 60 Неглюбка: “Хоць золата давай, не паеду ў Амэрыку. Цераз такую ваду. Што вы гаворыце!” Віктар Карняенка: “Наша задача — даць аб’ектыўную інфармацыю ПАРЭ” У Беларусі толькі 25 незалежных грамадзка-палітычных выданьняў