Пасьля сустрэчы, якая цягнулася каля гадзіны, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў:
“Гэта першая паездка спадара Рыгоні ў Беларусь. І вельмі важна, што ён не сьпяшаецца з інстытуцыянальнымі прапановамі. Ён адразу агаварыў, што ягоная мэта — высьветліць магчымасьці дыялёгу. Пры гэтым ня ставячы ніякіх інстытуцыянальных мэтаў. Скажам, вяртаньне для Беларусі статусу адмыслова запрошанай у Раду Эўропы.
Важна таксама было пачуць, што дыялёг мысьліцца як трохбаковы. Гэта значыць, улады, дэмакратычныя сілы і міжнародныя, у прыватнасьці, эўрапейскія інстытуцыі.
Мы са свайго боку выклалі сытуацыю, якая існуе напярэдадні так званых выбараў, ахарактарызавалі выбарчую кампанію, не пакідаючы сумневу ў тым, што яна сёньня ня ёсьць волевыяўленьнем народу”.
Лідэры апазыцыі апавялі спадару Рыгоні пра сытуацыю з рэгістрацыяй палітычных партыяў і мэдыямі. Пагатоў сёньня Андрэа Рыгоні мае сустракацца зь міністрамі юстыцыі й інфармацыі.
Андрэа Рыгоні ў Менску
Дэлегацыя на чале з А.Рыгоні
Удзельнікі сустрэчы з А.Рыгоні – В.Ухналёў, А.Лябедзка, С.Шушкевіч, В.Карняенка, В.Вячорка
Сустрэча дакладчыка ПАРЭ з лідэрамі аб''яднанай апазыцыі