Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вы абвіняецеся у тым, што хадзілі па вёсках і сьпевалі забароненые песьні”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 18 кастрычніка ў розныя гады мінулага.

“Наша Ніва” на гэтым тыдні 1907 году друкуе такі жарт на судовую тэму: “Судзя гаворыць да абвіняемых, трох вясковых хлопцэў: “Вы абвіняецеся у тым, што хадзілі па вёсках і сьпевалі забароненые песьні. Прызнаеце вы сябе вінаватымі?” “Не, не прызнаём!” — у адзін голас крыкнулі хлопцы. “Свідзецель! Вы на гэта што скажэце?” Ўстае светка, паліцэйскі стражнік. “Сьпевалі, ваша высокародзе”. “Ці ня помніце вы, што яны сьпевалі?” “Труля-ля, труля-ля! ешчэ труля-ля і ізноў труля-ля!”

“Красноармейская правда”, год 1927. Народны камісар працы СССР Шміт камэнтуе Маніфэст ЦВК СССР: “Увядзеньне сямігадзіннага працоўнага дня запатрабуе надзвычай сур’ёзнай і працяглай эканамічнай падрыхтоўкі... Увядзеньне сямігадзіннага працоўнага дня павінна адбыцца на аснове рашучага павышэньня тэхнічнага ўзроўню нашай прамысловасьці, на аснове рэканструкцыі і рацыяналізацыі нашай прамысловасьці і на аснове ўшчыльненьня працоўнага дня. Чым інтэнсіўнейшая будзе праца дзеля рацыяналізацыі, чым больш вытворчая будзе праца рабочага, тым хутчэй наблізіцца ўвядзеньне сямігадзіннага працоўнага дня”.

“ЛіМ”, год 1947. У рэдакцыйным артыкуле чытаем: “У нас яшчэ часам сустракаюцца прыхільнікі шкоднай тэорыі, якая гаворыць аб тым, што правільна адлюстраваць падзеі можна толькі на адлегласці, што патрэбен некаторы час, каб іх асэнсаваць... Гэтую “тэорыю” бліскуча разбівае вопыт удзелу нашых пісьменнікаў у франтавым друку, калі слова побач з вінтоўкай было на ўзбраенні арміі. Яе разбівае добры, але, на жаль, адзінкавы прыклад напісання М.Паслядовічам аповесці аб будаўніцтве аўтамабільнага завода”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG