Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Севярынец: “Тое, што мы робім, дэтануе ў сьвядомасьці”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Ужо трэці тыдзень у пятніцу галоўную тэму праграмы будзе вызначаць грамадзкі рэдактар “Свабоды”: сьпярша гэта рабіла Ірына Казуліна, жонка палітвязьня Аляксандра Казуліна, затым – дэмакратычны актывіст з Гомелю Сяргей Сямёнаў. На гэтым тыдні грамадзкі рэдактар “Свабоды” – настаўніца зь Віцебску, маці палітыка Паўла Севярынца Тацяна Севярынец.

Мы працягваем сэрыю гутарак з грамадзкім рэдактарам “Свабоды”. Сёньня Тацяна Севярынец разважае пра стан, у якім апынулася дэмакратычная апазыцыя рэгіёну.

Уліцёнак: “Дэмакратычная апазыцыя ў рэгіёнах – што гэта такое?”

Севярынец: “Гэта і прадстаўнікі руху “За Свабоду”, і аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, і камуністы, і жаночыя суполкі... Але, вядома, сілаў небагата – ідзе такі ціск... Нехта пужаецца, нехта сыходзіць. Таму ўдвая-утрая растуць сілы ў тых, хто застаецца. Аднак не хапае сродкаў, не хапае тых сілаў, якія ёсьць у дзяржаўных структураў, што супрацьстаяць нам...”

Уліцёнак: “Вы пералічылі аб’ектыўныя фактары. Ну а ці ёсьць унутраныя, суб’ектыўныя, якія замінаюць разьвіцьцю?”

Севярынец: “Вядома... Ня ведаю, чаму апазыцыю дагэтуль ніяк ня можа дамовіцца паміж сабой – хто зь іх лідэр, як ім дзейнічаць разам?”

Уліцёнак: “Тое тычыцца і глыбінкі?”

Севярынец: “А як жа! Пачынаецца зьверху. А ў рэгіёнах доўжыцца. Рыба, ведаеце, гніе з галавы... Можа, трэба мяняць кіраўнікоў партыяў, якія ці не прырасьлі да сваіх крэслаў”.

Уліцёнак: “Барыс Хамайда адваяваў у Віцебску, так бы мовіць, “пляц Каліноўскага”. Чаму такіх апантаных адзінкі?”

Севярынец: “Ягоная практыка патрабуе ахвярнасьці, нават нейкага, даруйце, мазахізму. Яго ўвесь час ганяюць, забіраюць, арыштоўваюць... А ён усё роўна зьяўляецца са сваімі газэткамі, трыма сваімі бел-чырвона-белымі гвазьдзікамі. Такіх адданых людзей насамрэч няшмат...”

Уліцёнак: “Прыклады Барыса Хамайды, вашага сына Паўла Севярынца здэтануюць у грамадзкай сьвядомасьці?”

Севярынец: “Так, не разумеюць Барыса – ну чаго ён стаіць? Але ўсё роўна гэта выклікае павагу. А потым цікаўнасьць – у выніку падыходзяць да яго людзі. Так што – дэтануе!”

• Тацяна Севярынец: “Я маю ганарыцца сынам, а ён – мной” , 17.10.2007 • Тацяна Севярынец: “Грамадзянскасьць дапамагае знаходзіць сябе” , 16.10.2007 • Грамадзкі рэдактар тыдня – настаўніца зь Віцебску Тацяна Севярынец, 15.10.2007

Найцікавейшыя матэрыялы серады на сайце svaboda.org паводле Тацяны Севярынец:

Валеры Буйвал: “Крыж пакуты будзе адноўлены да Дзядоў” Амбасадара Ізраілю засмучае, што вінаватых у праявах антысэмітызму не знаходзяць “Дом літаратара”: Сяржук Сокалаў-Воюш, Алесь Жук, Ганна Кісьліцына Л.Рубінштэйн: “Праява антысэмітызму ў Бабруйску — разбураныя могілкі” Дзяцей чыноўнікаў ня пусьцяць у Эўразьвяз?
XS
SM
MD
LG