Як адзначылі ў Нацыянальным банку, найбольшы распаўсюд у Беларусі маюць карткі міжнародных сыстэм разьліку “VISA” і “Mastercard”. Але асноўная частка картак, эмітаваных у рамках міжнародных разьліковых сыстэмаў, па-ранейшаму складаюць так званыя “заробкавыя” карткі, з дапамогай якіх людзі проста здымаюць з банкаматаў свой заробак.
Куды плывуць “плястыкавыя” грошы?
Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня плацёжнай сыстэмы Нацыянальнага банку Іван Пішчык, сумеснай пастановай банку і ўраду зацьверджаная дзяржаўная праграма разьвіцьця інфраструктуры дзеля выкарыстаньня банкавых плястыкавых картак. У адпаведнасьці з дакумэнтам, у Беларусі пачынаецца выпуск новых банкаматаў, інфакіёскаў, плацёжных тэрміналаў, пунктаў выдачы наяўных грошай.
“Трэба адзначыць, што такая праграма распрацаваная да 2010 года уключна. І мы пакуль маем лічбы, якія характарызуюць сучасную сытуацыю. Гаварыць пра канчатковыя вынікі яшчэ заўчасна”.
Карэспандэнт: “Але выглядае, што па такіх лічбах з карткамі хутка будзе ўсё працаздольнае насельніцтва...”
“Практычна так. У нас эканамічна актыўнага насельніцтва крыху болей за 4 мільёна, а картак сёньня ўжо 4,5 мільёна. Тут, напэўна, трэба лічыць і тыя карткі, якія маюць юрыдычныя асобы, гэта мы вядзём размову пра карпаратыўныя карткі. Але, шчыра кажучы, іх ня вельмі шмат. Мы цяпер апрацоўваем лічбы і, апроч таго, плянуем правесьці паседжаньне працоўнай групы, якая якраз кантралюе ход выкананьня дзяржаўнай праграмы. І вось ужо пасьля гэтага можа быць больш прадметная размова”.
У Беларусі эмітуюць плястыкавыя карткі паўтара дзесяткі камэрцыйных банкаў. Лідэрамі – “Беларусбанк”, “Белпрамбудбанк” і “Прыёрбанк”.
Усяго на праграму вытворчасьці абсталяваньня і плястыкавых картак плянуецца выдаткаваць 140 мільярдаў рублёў. Самыя значныя выдаткі пойдуць на выраб банкаматаў. Кошт аднаго банкамату – 53 мільёны рублёў (25 тысяч даляраў). Штогод беларуская прамысловасьць гатовая выпускаць 250-270 адзінак. Новую вытворчасьць асвойваюць Менскае вытворчае аб’яднаньне вылічальнай тэхнікі, заводы “Гарызонт”, “Інтэграл”, “Агат”, “Прамсувязь”.
Беларусам трэба падвышаць банкавую адукацыю
Адмысловай урадавай пастановай акрэсьлена: гандлёвыя кропкі агульнай плошчай больш за 600 квадратных мэтраў павінны забясьпечыць магчымасьць электронных разьлікаў. Аднак на практыцы гэта яшчэ рэдкасьць. Тэхнічнае забесьпячэньне тэрміналаў ажыцьцяўляе банк, на балянсе якога потым будзе знаходзіцца крама ці ўстанова харчаваньня. Але пакуль у патрэбнай колькасьці абсталяваньня няма. Вось што сказалі ў менскай рэстарацыі “Сьвіцязь”, дзе якраз днямі зьявіўся тэрмінал дзеля абслугоўваньне кліентаў з карткамі:
“Ад кліента ўрэшце патрабуецца толькі картка з грашыма. Усё астатняе – не яго клопат. Прыкладам, нам тэрмінал у бясплатнае і бестэрміновае карыстаньне прадаставіў банк. Ён жа і надалей будзе абслугоўваць тэхніку”.
Старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Фэлікс Чарняўскі кажа, што банкавая сфэра надзвычай зацікаўленая ў перайманьні заходняга досьведу, калі грашовая маса зьведзеная да мінімуму, а на фінансавым рынку ўладараць безнаяўныя плацяжы:
“З гледзішча банкавай сыстэмы, мы вельмі зацікаўленыя, каб менавіта безнаяўныя разьлікі разьвіваліся з дапамогай плястыкавых картак. Таму я ня бачу тут якіхсьці праблемаў з тым, што гэта “заробныя карткі” і г.д. Проста ў працэсе разьвіцьця карткавага бізнэсу першы крок – гэта заробныя карткі. Яны спрыялі таму, каб людзі пачалі працаваць з электроннымі грашыма. А цяпер задача стаіць, каб разьлікі шлі безнаяўным шляхам. Дзеля гэтага трэба падвышаць адукацыйны працэс насельніцтва.
Па-другое, неабходна будзе вырашаць пытаньне, каб нейкія палёгкі ў падаткаабкладаньні зьявіліся. Для таго, каб стымуляваць разьвіцьцё гэтага віду разьлікаў. Немалаважна, каб крамы зьніжкі давалі тым, хто плястыкавымі карткамі разьлічваецца”.
У Беларусі ў абарачэньні знаходзяцца 4,5 мільёны плястыкавых картак, Naviny.by, 11.10.2007

Паводле статыстыкі Нацбанку, у Беларусі колькасьць банкавых плястыкавых картак, якія знаходзяцца ў абарачэньні, вырасла ў параўнаньні з пачаткам году на 600 тысяч (на 15%) і на 1 кастрычніка склала каля 4,5 мільёна. Колькасьць банкаматаў на пачатак кастрычніка перавысіла 1700 адзінак. Па усёй краіне прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу, якія прымаюць карткі пры аплаце за рэалізаваныя тавары і паслугі – больш за 6 тысяч.