Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 17 кастрычніка


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага сеціва

У суполцы Жывога Журналу by_politics абмяркоўваюць інтэрвію з каардынатарам Хартыі’97 Зьмітром Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14 кастрычніка, была вынікам правакацыяў з боку спэцслужбаў. Камэнтары ўдзельнікаў суполкі:

“Колькі можна шукаць вінаватых у спэцслужбах?!”

“Чаго Бандарэнка трызьніць? Яны ж заклікалі народ на вуліцу – народ прыйшоў. А далей – народ вольны сам замаўляць сабе й песьні, і танцораў. Інакш і раней бандарэнкам трэ’ было ва ўлётках пісаць: людцы, прыходзьце, пройдземся на Бангалор, паглядзім на горад наш родны...”

“Зянонаў комплекс: усё вакол спэцслужбаў”.

На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць навіну пра тое, што апэрацыя па перасадцы сэрца ў Беларусі будзе каштаваць 250 тысячаў даляраў. Пра гэта паведаміў інтэрнэт-рэсурс "Заўтра тваёй краіны" Вось некалькі меркаваньняў:

“Я ўжо лепей памру, а кватэру дзіцяці перадам. Нават калі ўлічыць, што ўзровень прыбыткаў у нашай краіне ніжэй у 50 разоў, чым у краінах, у якіх гэтая перасадка каштуе такіх грошай. Ужо пасаромеліся б пра гэта казаць. Ці гэта чарговы бізнэс нашай палітычнай эліты? Пагатоў што асноўны дастаўца органаў – Кітай”.

“Там жа ж напісана – каштуе не пацыенту, а дзяржаве”.

“Ясная справа, што простым сьмяротным на перасадку сэрца разьлічваць няма чаго. Грошай зарабіў – і памяняў сардэчка. Хоць адных грошай у нас таксама бывае мала...”

Агенцтва БелТА сёньня паведаміла пра міжнародны літаратурны конкурс паэтаў і празаікаў у Дрэздэне. "Разам зь іншымі аўтарамі з краінаў Эўропы ўдзел у ім прынялі таксама дзьве паэткі з Гомеля – Лілія Вялічка і Эма Прыбыльская, а таксама празаік Юры Юркавец зь Менску"... Юрась Юркавец памёр сёлета 2 жніўня.

Сайт "Беларуская жаба" вырашыў адзначыць 70-гадовы юбілей пісьменьніка і палітыка Мікалая Чаргінца й стварыць з гэтай нагоды каляж: тут спадар Чаргінец выяўлены ў вобразе расейскага клясыка Аляксандра Пушкіна – з бакенбардамі і ў вопратцы XIX стагодзьдзя.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG