Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадара Ізраілю засмучае, што вінаватых у праявах антысэмітызму ў Беларусі не знаходзяць


Уладзімер Глод, Менск Выказваньні прэзыдэнта Беларусі на адрас габрэяў выклікаюць зьдзіўленьне і шкадаваньне – так пракамэнтаваў у інтэрвію нашаму Радыё амбасадар Ізраілю ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, што прагучалі на апошняй сустрэчы з прадстаўнікамі расейскіх рэгіянальных мэдыяў.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік Беларусі заявіў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі".



Ізраільскі дыплямат адзначае:

“Адно з пытаньняў і адказаў, якія тычацца непасрэдна габрэяў, пачынаючы з габрэяў Бабруйску і заканчваючы габрэямі Ізраілю, ня могуць, на мой погляд, не выклікаць зьдзіўленьня і шкадаваньня, паколькі ў ім чуюцца водгукі міту, які, як я спадзяваўся, даўно пахаваны і не існуе. Прынамсі ў адукаваным чалавецтве. Міце аб габрэях, як людзях неахайных, брудных, з дрэнным пахам. Міта несумненна антысэміцкага”.

Спадар амбасадар працуе ў Беларусі ўжо амаль тры гады. Я пацікавіўся, як часта яму ды іншым ізраільскім дыпляматам даводзіцца сустракацца тут з праявамі антысэмітызму.

Зэеў Бэн-Ар’е адказвае:

“Мы неаднойчы падкрэсьлівалі, што як масавай, ярка выяўленай зьявы ў сучаснай Беларусі антысэмітызму, на наш погляд, няма. Тым ня менш да нас даходзілі зьвесткі, былі яны і ў друку, пра антысэміцкія надпісы на дамах, пра апаганеньні габрэйскіх магіл у розных кропках Беларусі.

З майго пункту гледжаньня, справа нават не ў тым, што гэта адбываецца. Канечна, жахліва, што гэта адбываецца. Але, на жаль, такое бывае ў розных кропках зямнога шару. Мяне больш засмучае, што практычна ні ў водным такім выпадку вінаватых не знайшлі і не пакаралі.

Сыходны пункт гледжаньня, які я чуў ад высокіх чыноў КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў, зь якімі я абмяркоўваў такія выпадкі, такі – гэта, маўляў, робяць асобныя маласьвядомыя хуліганы, падлеткі і г.д. Але гэта рэч вельмі небясьпечная і вельмі заразная. І таму, я думаю, такім зьявам трэба надаваць больш увагі, больш шырока абмяркоўваць і асуджаць гэта ў сродках масавай інфармацыі. І прыкладаць усе намаганьні, каб знайсьці вінаватых”.

• Іна Герасімава: “Габрэі былі прыгнечаныя, але не апошнія людзі ў Бабруйску”, 19.04.2007 >• Пасол Ізраілю – пра выказваньні А.Лукашэнкі, 19.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG