Падчас прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік Беларусі заявіў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі".
Дырэктар музэю гісторыі й культуры габрэяў Беларусі, кандыдат гістарычных навук Іна Герасімава лічыць, што Аляксандра Лукашэнку папросту няправільна інфармавалі пра нэгатыўны сьлед габрэяў у гісторыі — як у Бабруйску, так і на сьвятой зямлі:
“Я бабруйчанка сама, пра габрэяў Бабруйску ўжо шмат гадоў зьбіраю матэрыял для кнігі. І хачу вам сказаць, што тут яму далі не зусім праўдзівую інфармацыю.
Таму што менавіта габрэі былі тыя людзі, прадпрымальнікі габрэйскія, якія трымалі там фабрыкі, заводы. І адзін з буйных людзей, такі Рабіновіч, дык ён трымаў некалькі заводаў цэглы. І ўвесь горад будаваўся фактычна з гэтай цэглы.
Таму мяркую, што яму не зусім дакладную інфармацыю далі. Таму што гэта зусім ня так. І чаму тыя, хто даваў такую інфармацыю, не патлумачылі, што ў масе сваёй гэта быў самы бедны люд?
Мала таго, што прыгнечаныя (бо яны ж не маглі нідзе нічога рабіць, прарывацца кудысьці), але гэта былі найбяднейшыя пласты насельніцтва. Бо колькасна іх было шмат, а працы ніякай для іх не было. Гэта гістарычныя факты, пра якія ўсе ведаюць. Зь вёсак іх выкінулі, яны прыйшлі ў горад, а ў горадзе есьці няма чаго!”
Пасол Ізраілю – пра выказваньні А.Лукашэнкі, 19.04.2007