Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэа Рыгоні: Ці ёсьць у Беларусі жаданьне ўмацаваць стасункі з ПАРЭ?


Радыё Свабода Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы маецца высьветліць, ці гатовая Беларусь ісьці на дыялёг у справе нармалізацыі стасункаў Беларусі ў эўрапейскай супольнасьці. Пра гэта заявіў адмысловы дакладчык ПАРЭ ў справах Беларусі Андрэа Рыгоні. Сёньня ён сустрэўся з старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзімам Паповым.

"Мы запытваем: Ці ёсьць у вас жаданьне ўмацаваць стасункі з ПАРЭ, і мы хацелі бы ведаць, ці былі зробленыя вамі крокі ў гэтым накірунку", – цытуе "Інтэрфакс" спадара Рыгоні.

Прадстаўнік Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы таксама дадаў: "Мэтай нашай місіі зьяўляецца падрыхтоўка справаздачы па сытуацыі ў Беларусі". А.Рыгоні ўдакладніў, што справаздача павінна быць прадстаўленая на пачатку 2008 году ў Камісію ў справе палітычных пытаньняў ПАРЭ.

• Рэвэрансы Менску ў бок Захаду скончацца па перамовах з Масквой аб газе?, 16.10.2007 • Дакладчык у справах Беларусі зьбіраецца вывучаць сытуацыю на месцы, 16.10.2007 • Андрэа Рыгоні падрыхтуе даклад пра сытуацыю ў Беларусі, 16.10.2007 • А. Рыгоні: "Пытаньне пра статус Беларусі ў Радзе Эўропы – адкрытае", 16.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG