Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Рыгоні: "Пытаньне пра статус Беларусі ў Радзе Эўропы – адкрытае"


Радыё Свабода "Офіс за Дэмакратычную Беларусь" зрабіў інтэрвію з Андрэа Рыгоні ў жніўні. Палітык зазначыў, што нэйтральнага стаўленьня да сытуацыі ў Беларусі няма. Андрэа Рыгоні сказаў, што робіць усё, каб пабачыць поўную карціну аб''ектыўна. Спадар Рыгоні пагадзіўся з тым, што ягоная місія складаная, яго абавязкі ня можна назваць простымі.

На пытаньне якой Рыгоні бачыць Беларусь, палітык адказаў:

"Я ўсё яшчэ складаю сваё меркаваньне пра сытуацыю ў краіне. Інфармацыю я атрымліваю на пасяджэньнях падкамітэту ПАРЭ па Беларусі, у часе сустрэч з рознымі прадстаўнікамі. Вельмі важным стане візыт у Менск".

Паводле Андрэа Рыгоні, яго даклад па Беларусі не зьвязаны з іншымі дакладамі, напрыклад, дакладам Хрыстаса Пургурыдэса. Справаздача Рыгоні рыхтуецца для абмеркаваньня на пасяджэньні камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў палітычных пытаньнях.

Эўрапейскі пасланец плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі афіцыйных улад, апазыцыйнымі лідэрамі, прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, дзеячамі культуры і гэтак далей.

Андрэа Рыгоні падкрэсьліў, што пытаньне пра магчымы статус Беларусі ў Радзе Эўропы застаецца адкрытым.

Андрэа Рыгані ўзначальвае дэлегацыю Італіі ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Еўропы, віцэ-прэзідэнт Асамблеі. У лютым 2007 г. прызначаны камітэтам ПАРЭ ў палітычных пытаньнях дакладчыкам па Беларусі.

Нарадзіўся ў 1960 г. у Міляне (Італія). Мае навуковую ступень у галіне эканомікі. У розны час працаваў кансультантам у пытаньнях падаткаабкладаньня, фінансавым кантралёрам, журналістам. Сябра парлямэнцкай фракцыі шырокай кааліцыі левых сіл L''Ulivo («Аліва»). Узначальвае аддзяленьне партыі ў Маса Карана (правінцыя Тасканы). Быў сэнатарам Італьянскай Рэспублікі, зьяўляецца сябрам Асамблеі Заходнееўрапейскага зьвязу. Сябра камітэту замежных сувязяў парлямэнта Італіі.

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" – гэта няўрадавая арганізацыя, якая базуецца ў Брусэлі і ў якой працуюць беларусы, што жывуць за мяжой. Офіс супрацоўнічае зь беларускімі няўрадавымі арагіназцыямі, палітычнымі партыямі, інстытуцыямі Эўразьвязу і Рады Эўропы, НАТО, ААН і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG